Што такое добра і што такое дрэнна? – Маякоўскі
Сын малы
Спытаўся ў бацькі:
- Знаць хачу я пэўна:
Што такое добра
І што такое дрэнна?
Я падслухаў і для вас,
Малышы, малышкі,
Бацькі гэтага адказ
Запісаў у кніжку.
- Калі дождж ідзе і скрозь
Гразка, непрыемна,
Кожны знае – гэта вось
Для прагулак дрэнна.
Дождж пакапаў і прайшоў.
Сонца ў цэлым свеце.
Гэта – добра, малышок,
І старым і дзецям.
Калі часам сын ахвочы
Да гразі і сажы,
Гэта вельмі дрэнны хлопчык –
Кожны вам так скажа.
Калі ж хлопчык любіць мыла,
Не лянуецца ўставаць,
Гэты хлопчык вельмі мілы,
Можна прыклад з яго браць.
Калі б’е благі хлапчук
Слабага, малога,
Я і ў кніжку не хачу
Устаўляць такога!
Гэты кажа:
- Не чапай
Тых, хто меншы ростам! –
Гэты хлопчык, так і знай,
Малайчына проста!
Калі хлопчык, як дзівак,
Кніжкі рве і топча,
Усе дзеці кажуць так:
Кепскаваты хлопчык.
Калі любіць працаваць,
Да навук ахвочы, –
Дык тут кожнаму відаць:
Гэта добры хлопчык.
Гэты хлопчык ад варон
Уцякае з плачам.
Баязлівец проста ён,
Як заяц, няйначай.
Гэты, хоць з вяршок хлапец,
Птушак не баіцца.
Ён адважны, маладзец,
Ёсць чым пахваліцца.
Гэты ў бруд палез і рады,
Што ў гразі кашуля.
Пра такога мамы, таты
Кажуць:
- Ён мурзуля.
Гэты чысціць паліто,
Мые сам галёшы.
Хоць малы ён, ды нішто, –
Ўсё рабіць сам можа.
Помні гэта кожны сын,
Кожны знай дзіцёнак:
З сына вырастае свін,
Калі сын – свінёнак.
Хлопчык вельмі рады быў
І рашыў сумленна:
«Буду добра я рабіць
І не буду дрэнна».
1925, Уладзімір Маякоўскі
Пераклаў Алесь Якімовіч
***













Ды пры чым тут дыскрымінацыя геяў? Справа ідзе пра ілюстрацыю з вычварэнска-сэксуальным зместам да мілага дзіцячага верша для дашкольнікаў. І змест ілюстрацыі, дарэчы, ніяк не адпавядае гэтаму самаму вершу. Маё абурэнне не было б меншым, калі б пад мужчынамі стаяў подпіс “выдатна”? Паважаны адміністратар, патлумачце, дзеля чаго такія сальнасці і такое нежаданне іх прыняць? Вы паказваеце гэты малюнак сваім дзецям? Тлумачыце, што на ім намалявана?
Наталля, добра, мы малюнак з гэтага верша прыбярэм і перанясем яго ў асобны пост у рубрыку Карыкатуры. Пашукаем малюнкі, якія больш падыходзяць менавіта да гэтага верша з пункту гледжання дзетак:)
Што тычыцца малюнка наогул, дык гэта – даволі старая і вядомая карыкатура, ўсяго толькі перакладзеная на беларускую мову. Дзіцячы сайт, якім з’яўляецца праект kazki.by, на практыцы чытаюць не самі дзеці, а бацькі сваім дзецям, таму мы арыентуемся таксама і на іх. І гэта ад бацькоў залежаць любыя інтэрпрэтацыі ілюстрацыі.
Хамскія каментары беларускіх геяў у дадзеным выпадку нас хвалююць мала, але раз ужо яны з’явіліся, то гэтую падставу мы таксама не пакінем без увагі і скарыстаемся іх пазіцыяй “зняважаных і абражаных”, як яны самі сябе тут падаюць. Дамо людзям іх малпачку, так бы мовіць, хай пагуляюцца:) Бо загалоўкі “Беларускія геі супраць беларускіх казак” , сапраўды добры для нас піяр.
Калі сур’ёзна, дык насцярожвае толькі форма змагання “зняважаннай меншасці” з нібыта гамафобіяй, так што хочацца адразу задаць пытанне: хто тут хам і гамафоб – мы з гэтым малюнкам ці беларускія геі-змагары?
p.s. Наталля, і яшчэ, спецыяльна для вас, зрэагуем на вашу заўвагу пра “вычварэнска-сэксуальны змест”. здаецца, вас павінны зацікавіць матэрыялы, што хутка з’явяцца тут – пра “Адкуль я ўзяўся” і “Хто наклаў мне на галаву”. калі не зацікавяць, загадзя прыносім выбачэнні – у пракуратуру толькі таксама не падавайце, а то нам прыйдзецца ў спортлато пісаць)))
Адкуль я ўзяўся – не вычварэнне, а натуральны працэс. Вы ж не будзеце сцвярджаць, што дзіця нараджаецца ад мужчыны і дзвюх жанчын і г.д. па малюнку.
а што, ад мужчыны і дзвюх жанчын не нараджаецца? здаецца, вы памыляецеся…)
Што такое добра – разважаць не буду, пакінем дзецям.
[выдалена за флуд - admin]
Ахтунг, *** атакуюць !