Усе рубрыкі

РУКІ. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Дзве рукi ёсць у мяне,
Дзве рукi, яны — мае.
Калi холад iх кране -
Холадна тады i мне.
77qSUZEougQU7h2cgB2Ui59137r14T
Калi боль чапляе пальцы -
Сэрца скача шэрым зайцам.
Мыюць рукi, твар ды нос
Пальчаткi маю на мароз.

Сяргей Брандт, 09.12.2013

ПЕРАД РАЖСТВОМ — Сяргей Брандт

Замятае палi снег,
Даўжыню хавае рэк.
Вецер вые, пяе воўкам,
Атрымаў дубок ватоўку.
kurg-a08
I стаяць у снезе хаткi,
Спяць вавёркi, лiсяняткi.
Бачуць сонейка ў сне,
Лес вясёлы па вясне.

А над дахам раве глуха,
Трасе мехам завiруха.
Замятае палi снегам
I гуляе ўздоўж па рэкам.

Сяргей Брандт, 10.12.2013

Прыгоды Iвонкi — Ірына Беларусава

Добры вечар мае маленькія сябры! За акенцам ужо сцямнела, на небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце казку пра гарэзу Івонку.

У прыгожым краі, пасярод лясоў і азер, стаіць ветлівая, нібы казачная, весачка. На яе ўскраіне жыве сям’я Івонкі:тата — спадар Алесь, матуля — спадарыня Марыся, маленькая Івонка,каток Савоська і сабачка Антоська. Жывуць дружна, працуюць шпарка, адзін аднаму дапамаюць, да суседзяў у госці ходзяць і самі гасцінна ўсіх сустракаюць.

Івонка вельмі любіць татку і матулю, але яна такая свавольніца і весялуха, што нікому не дае спакойна жыць, чакай ад яе прыгод.


Чытаць далей » Прыгоды Iвонкi — Ірына Беларусава

Самыя запаветныя жаданні. Казка пра Зорнага Ката і Каляды – Сяргей Брандт

На замеценых снегам вузкіх гарадскіх вуліцах дагараў кароткі снежаньскі дзень, але ўжо ўспыхнулі жоўтымі светлячкамі бронзавыя ліхтары і змроку прыйшлося адступіць, а пазней схавацца ў цёмных пустых падваротнях. Незлічонае мноства святочных вітрын зіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі, прыцягвала да сябе дзяцей і дарослых. Напярэдадні Каляд усё навокал станавілася больш прывабным, а дзе немагчыма было схаваць недахопы, упрыгожваючы мішурой і гірляндамі, на дапамогу прыходзіў лёгкі пухнаты снег. Ён прыкрываў, згладжваў і рабіў двары, стары хмурны парк, маленькую плошчу чыстымі і дагледжанымі. І дзякуючы гэтай несумненнай ўрачыстасці прыроды, хацелася верыць у цуды.
Насупраць крамы з яркімі і дарагімі цацкамі стаяла, ледзь дыхаючы, маленькая дзяўчынка. Яе косы амаль дакраналіся да празрыстага халоднага шкла, а вочы глядзелі на вялікую, у сіняй сукенцы, ляльку. Паліто на дзяўчынцы было крыху не па памеры, чаравічкі – моцна збітыя набок, а шарсцяная хустка, на самай справе, належала бабулі. Карацей кажучы, лялька для малой заставалася толькі марай.
30000000
Яна ўздыхнула і ўжо памкнулася адыходзіць, як убачыла, што побач стаіць, абапёршыся лапкамі на вітрыну, і ўважліва разглядаючы яе, чорны пухнаты кот.
— Мне гэтая лялька таксама адразу спадабалася. Сапраўды, яна самая прыгожая з усіх цацак?
Малая збянтэжылася, але захоўваючы спакой (перад Калядамі рознае здараецца), ціха адказала Кату, які ўмеў размаўляць:
- Так, яна самая прыгожая лялька з усіх лялек, але лічбы на цэнніку забараняюць марыць аб ёй. А хіба дзіцячае шчасце, можна вымяраць грашамі?
Раптам наляцеў парыў ветру, раскідаў яе словы, змяшаў іх з вулічным шумам, панёс высока ў неба. Кот гучна чыхнуў, таму што адна з сняжынак знянацку села яму на нос. Чытаць далей » Самыя запаветныя жаданні. Казка пра Зорнага Ката і Каляды – Сяргей Брандт