Усе рубрыкі

ХТО САПРАЎДНЫ ГАСПАДАР? — Сяргей Брандт

Вясна водзiць карагод
Па зялёных травах.
Шапацiць сухi чарот
Подыхам духмяным.

Штосьцi прагудзе камар,
Жабкi скачуць жвава.
Май — сапраўдны гаспадар
Для дзянькоў ласкавых.

вектор-ме-а-cdr-пчелы-18805014

Прынясе дамоў пчала
Два вядзерцы з мёдам.
Працавала ж да цямна
З усiм сваiм народам.

Сонца сядзе за ляском,
Вечар прыйдзе звычна.
Пяюць песнi з раўчуком,
Дзiнькаюць сiнiчкi.

Сяргей Брандт, 08.03.2014

ВАРАЖБА НА СВЯТА — Сяргей Брандт

Можа ты не бачыш?
Можа ты не чуеш?
Хто ўначы плача
У шэранькай кашулі.

7738-w

Можа гэта дрэвы
Сталі яшчэ вышэй?
У тумане белым —
Плёск вады пацішэй.

На далонях неба
Зорак шмат трымае,
І каму што трэба
У рэчку пакідае.

Можа і не казка,
А толькі адгалоскі
Таго былога часу
На ўскрайку вёскі.

Не рабі благога,
Не цурайся цемры.
З подыхам маёвым
Грукне госць у дзверы.

Як малы праменьчык
З месяца на хату
Стане праз акенца
Варажыць на свята.

Сяргей Брандт, 24.02.2014

Вясна — Сяргей Брандт

Iз-пад снегу, на ўзлеску,
Паказалiся пралескi.
Першы подых веснавы —
Павадка грымяць званы.

1. Куинджи. Ранняя весна. 1890-1895

I гамонiць наваколле,
Раўчукi паўсюды ў полi.
Каля лужы стаiць грак —
Гэта вельмi добры знак.

Хвойнiк малады смяецца:
„Зiма доўга не вярнецца!
Прачынайся ўсё ад сна,
Прынясла цяпло вясна!”

Сяргей Брандт, 02.03.2013

ЖВІР БАЦЬКОЎСКАЙ ЗЯМЛІ — Сяргей Брандт

Жвiр бацькоўскай зямлi
Кране цёплым далонь.
Iдзе ўздоўж па раллi,
Працай стомлены конь.

З.Серебрякова. Нескучное. Пахота. 1908

Там, за чорнай мяжой,
Каля ног iмжыць змрок.
Пахне памяць слязой,
Не чуваць млосны крок.

Што здабыў у жыццi —
На той свет не ўзяць.
Не прыдбаць, не цвiсцi,
Толькi з вечнасцю спаць.

Лес за рэчкай шумiць,
Свецiць зоркай усход.
Вось бы болей пажыць,
Але стаў сухiм…рот.

Жвiр бацькоўскай зямлi
Кране жоўтым далонь.
Усё, што днi збераглi,
Пройдзе сном праз агонь.

Сяргей Брандт, 21.02.2014