Усе рубрыкі

Катуіроўка

Катуіроўка - Уладзімер Мазго Па-мастацку
Воўк кату
На пяту
Нанёс тату.

Кошачку здзівіў
Сяброўку —
Кот зрабіў
Катуіроўку!

Уладзімер Мазго

Павуціньне — вершык пра інтэрнэт (+mp3)

Гэты верш - з новай дзіцячай кнігі Рыгора Барадуліна -Выпаў грук у грома з рук-

Гэты верш - з новай дзіцячай кнігі Рыгора Барадуліна -Выпаў грук у грома з рук-

Ёсьць павук, нябачны, быццам сон,
Павуцінаю няўлоўны ён.

Абвівае шар зямны з імпэтам.
Той павук завецца інтэрнэтам.

Што было, што ёсьць,
Што будзе ў сьвеце –
Зьвесткі ёсьць пра ўсё ў інтэрнэце.

З дому не выходзячы нікуды
Можаш слухаць птушак, быццам цуды.

Ні пяра ня трэба, ні паперы
Сябру ліст прыслаць. Нячутна ў дзьверы

Грукнецца нябачны пашталён,
Ліст у той жа міг уручыць ён.

Слухай інтэрнэт, чытай, пішы –
Але й сам мазгамі варушы!

Рыгор Барадулін Чытаць далей » Павуціньне — вершык пра інтэрнэт (+mp3)

Як касцы пані абхітрылі. Прыказкі пра гультаёў

У адной пані касцы сена касілі. Утаміліся і ляглі адпачыць. Ажно і пані едзе.

— Уставаймо, хлопцы, бо дастанецца нам ад пані, — кажа адзін касец.
— Ляжыце, хлопцы, скубіце траву, а я ўжо знайду, што сказаць, — адказвае іншы.

Вось пад’ехала пані і пытае сярдзіта:
— Чаго вылежваецеся, гультаі?

А касец ёй:

— Вось, пані, касілі-касілі, ды й дайшлі да такой травы, што каса не бярэ, то мы яе, праклятую, рукамі ірвем.

— А, ну то гэта іншая справа! — прамармытала пані. — То так і далей рабіце…

Зайцы таксама косяць...

Зайцы таксама косяць...

Прыказкі пра гультаёў

1. Гультай за работу, а мазоль за руку.
Калі гультай наракае на цяжкую работу, якая быццам яго ў калецтва ўганяе.
Чытаць далей » Як касцы пані абхітрылі. Прыказкі пра гультаёў

Каток з пеўнікам ды ліска

Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе.
Кажа раз каток пеўніку:
— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку.

І пайшоў.
Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць:

— Пеўнік, пеўнік, адчыні!
Памяла мне пазыч.
Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы.

Прыбягае ліска пад акенца ды просіць...

Прыбягае ліска пад акенца ды просіць...

А пеўнік на гэта:

— Зводзіш ты мяне, зводзіш, ты мяне абманеш. Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам.
— Ах, які ж ты злосны! — кажа ліска.
— А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!

Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго — ды наўцекі.
Стаў пеўнік галасіць: Чытаць далей » Каток з пеўнікам ды ліска