Праваную вашай увазе 13 размалёвак на дзіцяча-бацькоўскую тэматыку. На малюнках, якія адмыслова для вас зрабіла мастачка Ірына Генералава, вы знойдзеце і цяжарную маму, і маму ў слінгу, якая корміць грудзьмі ці збірае грыбочкі, і тату з калыскай, і ўсю сям’ю, што вандруе па замежжах…
Увогуле, маляванкі зроблены з прыцэлам не толькі на маленькіх людзей 3-4-5 гадоў, але і на вялікіх. То бок, можна нават назваць гэты праект размалёўкамі для дарослых :) У любым выпадку, спадзяюся, вам і вашым малым спадабаецца! Чытаць далей » Маляванкі для бацькоў :)
Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменьнікі, акторы, артысты і нават адзін дыплямат узялі ўдзел у сумесным праекце інтэрнэт-парталу Tuzin.FM ды Беларускага Радыё Рацыя «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісьменьніка зь Вільні.
Гэта было аднойчы ўвечары, калi
Калолi зоркi зрок, i йшоў сьнег па ўсёй зямлi,
i цiхi вецер
Разносiў песьнi,
Што сьпявалi дзецi
Па ўсiм сьвеце,
Ага — ага
Пляскаючы ў далонi.
Зiхацелi лiхтарыкi ў завейным палоне.
Чалавек адзiнокi ў горад гэты прыйшоў.
Ён шукаў па сьвеце шчасьця,
Але покуль не знайшоў.
Змораны, стомлены
Але верыў упарта
Ў тое, што будзе яму цуд
На Каляды! Чытаць далей » Цуд на Каляды — ПамідорOff (відэа)