Усе рубрыкі

Юля i варона

Юля, Юлiя, Юльяна.
Называюць яе панна.
Павольнаю iдзе хадою.
За ёй — хлопцы чарадою.

Пытае Янка: «Вы, напэyна,
Усяго свету каралеyна.
Цi заморская прынцэса,
Што тут робiце ля лесу?»

Юльяна

Юльяна

Чытаць далей » Юля i варона

Як выправіць двойкі (З парад Васі Лайдачкіна)

Калі ты хапаеш двойкі,
А бацькам тваім патрэбна,
Каб дзевяткі ды дзесяткі
Напаўнялі дзённік твой, Чытаць далей » Як выправіць двойкі (З парад Васі Лайдачкіна)

Бессардэчная

Закахаўся наш Віталік
У сваю суседку Таню.
Ён “увагу” праяўляе:
То падножку падстаўляе,
То шчыкне,
То штурхане,
То да лужаны піхне,
То хусцінку ёй сарве,
То падручнікі парве…

закаханы хлопчык
Чытаць далей » Бессардэчная

Лінгвістычныя казкі: Дапамажыце Шпачку

Аднаго разу Шпачок звярнуўся да Шпака-таты:
— Тата, многія птушкі кажуць, што хутка восень наступіць. Апішы мне гэту восень, каб я мог уявіць яе як жывую.

Аляксей Якімовіч. Дапамажыце Шпачку

Аляксей Якімовіч. Дапамажыце Шпачку

Шпак да знаёмага Грака сабраўся ляцець, не меў часу. Таму вось як апісаў наступленне восені:

Пакарацелі дні. Пайшлі дажджы. Пажаўцела лісце. Закурлыкалі жураўлі. Наступіла восень.
Сядзіць Шпачок за сталом, уважліва чытае татаў тэкст, а восень уявіць як жывую ніяк не можа.
Невядома, што ён рабіў бы, калі б суседка Сарока да яго не завітала.

— Сарока-белабока, птушкі кажуць, што неўзабаве восень наступіць. Я папрасіў тату, каб апісаў яе, як жывую. Ён, здаецца, апісаў, але я не магу ўявіць яе — паскардзіўся Шпачок. Чытаць далей » Лінгвістычныя казкі: Дапамажыце Шпачку