Усе рубрыкі

Загадкі ад матулі і таткі – частка 7

1. Таўсценнае цуда, мо сорак кашулек,
Дзiцятка каханае родных матулек.

2. Чакае дзявiцa з пад снегу вадзiцy.
А пройдзе па ўзлеску,
То з’явяцца пралескi.

3. Круг за кругам, друг за другам.
А будуць яны разам —
Толькi раз адразу.

4. У маленькай скрынцы
Ляжаць хлопцы-ардынцы.
I кожны раз пад дровамi
Гараць яны па-новаму.

Сяргей Брандт, 24.03.2013

Адгадкі:
Паказаць схаваны тэкст

Загадкі ад матулі і таткі – частка 6

1. Днём я сплю, ноччу — спяваю,
Усё ў цемры заўважаю.
На мышэй палюю ў полi,
Не сустрэць мяне нiколi.

2. Iдзе ён паважна,
Шыпiць вельмi страшна.
I за пяткi ўсiх шчыпае,
Лапкi, нос чырвоны мае.

3. Есць зялёную траву,
I гаворыць так: „Му-Му“.
Любiць грушу спелую,
Дае вадзiцу белую.

4. Белым пiша словы,
У школе ўсiм знаёмы.
Cябруе з чорнай дошкай,
Знiкае сам па-трошку.

Адгадкі:
Паказаць схаваны тэкст

23.03.2013, Сяргей Брандт

Народныя загадкі пра неба

1. Вісіць сіта круглавіта, залатое, налітое…

2. Мяту, мяту — не вымяту, нашу, нашу — не вынашу, як пара пыйдзе — само яно выйдзе.

3. На полі Ярох рассыпаў гарох, як стала світаць — няма чаго збіраць!

4. Разаслана пасцілка, на ёй пясочак сярэбраны рассыпаны, а пасярэдзіне кружочак залаты…

5. Зароў вол на сто гор, на тысячу азёр.

Загадкі пра неба

Малюнак: Настасся Мілашэнка


Чытаць далей » Народныя загадкі пра неба

Загадкі ад матулі і таткі – частка 5

Смачна ён у бярлозе спiць,
Смокча лапу i сапiць.
А калi растане снег,
Сцеражыся, чалавек.

Крадзе нясушак, яйкi
I гонiцца за зайкай.
Вось дык хiтрая краса
Быццам полымя …

Ляжыць у балоце бервяно,
Зубастае i злючае яно.

Ён ваду з сабой цягае ў мяхах,
A злуецца i плюецца — немы жах.

Адгадкі:
Паказаць схаваны тэкст

21.03.13, Сяргей Брандт