|
Ён жыве на самым дне,
Луску мае на спiне.
Хвост вялiкi, зубы мае,
Толькі ён зусiм не лае.
Чаргi зноў небаракi
Сваёй чакаюць ….
Хто сядзiць на тым суку?
Хто крычыць: „Ку-ку, ку-ку“?
Гэта птушка, што на полi,
Не ляцiць яна нiколi!
Толькi мчыцца,быццам вецер
I знаёма ва ўсiм свеце. Чытаць далей » Загадкі ад матулі і таткі – частка 1
Моцна спіць зімой вавёрка
– у яе пад снегам норка.
А ў бярлозе, у бары,
смокча лапу лось стары.
І казуля не ўтрывала,
і таксама прыдрамала,
у нары, у гушчары,
да вясновае пары.
Спіць яна і бачыць сны
аж да самай да вясны. Чытаць далей » Хто як зімуе
1. Што за звярочак: па хаце ходзіць, ніхто яму не шкодзе, усякі яго ўважае, дарогу саступае.
2. Сярод хаты лужа стаіць, а на лужы рыба ляжыць.
3. Кругла, як гарбуз, салодка, як цукар, на стале не бывае, а ўвесь свет пітае.
4. Прыйшоў госць без вясцей, паеў курачку без касцей — і курачка цэлая, і госць сыты.
5. Свой сваю есць і ў вочы пазірае.
6. Бутэлечка крышталёва, у ёй вада здарова — хто жыў, хто ўміраў, той яе ўжываў.
7. Нова пляшачка поўна віначка — хто яго не ўжываў, той смаку не знаў. Чытаць далей » Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне
1. Залацісты ён, вусаты,
А у кішэнях — сто рабятаў.
2. Жоўты ён і сыпкі,
У двары насыпаны.
Калі хочаш, можаш браць
Ды гуляць!
3. У гародзе ля дарожцы
Стаіць сонейка на ножцы,
Жоўтыя праменьчыкі палаюць,
Але не апякаюць.
4. У роснай траве
Ліхтарык гарэў.
А потым пацьмянеў,
Патух
І ператварыўся ў пух! Чытаць далей » Жоўтыя загадкі
|
|