Усе рубрыкі

Пяць чароўных гораў, альбо як узнікла назва Гародні

Harodnia
Некалі даўным-даўно нашыя дзяды шукалі сабе найлепшае месца на зямлі. Было тое ў часы даўнія-старадаўнія, калі ў людзей не было яшчэ імёнаў, і калі шукалі людзі сабе новыя месцы для жыцця і перасяляліся з аднаго месца на другое.

Чытаць далей » Пяць чароўных гораў, альбо як узнікла назва Гародні

Як мухаморы вайну пачыналі

Неяк ранкам мухаморы былі вельмі не ў гуморы. На палянцы на лясной, пад высокай пад сасной яны ўсе сабраліся, дружна павіталіся і, слова за слова, пачалі размову. Усе ўраз апавядалі, на суседзяў паглядалі, патыліцы чухалі, толькі сябе слухалі…

Мухамор

Раптам бачаць: грыбнікі ідуць лясной сцежкай і бяруць баравікі, бяруць сыраежкі. Падасінавік знайшлі – узялі адразу. А да іх не падыйшлі, нават бокам абыйшлі і далей сабе пайшлі… Гэткая абраза! Чытаць далей » Як мухаморы вайну пачыналі

Купальская казка пра добрага камарыка і яго чароўную дудачку

kupalle1Жыў-быў камарык. Усе камарыкі як камарыкі, а гэты быў асаблівы, ён моцна адрозніваўся ад іншых. Калі іншыя камарыкі любілі паляваць уночы, ён любіў дзень і сонца, любіў кветкі і блакітнае неба, а замест носіка ў яго была срэбная дудачка.

Усе камарыкі смяяліся з яго дудачкі:

— Што гэта за камарык, які не можа паляваць і не можа джаліць?

Чытаць далей » Купальская казка пра добрага камарыка і яго чароўную дудачку

Да свята 8 сакавіка: Казка пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой

У адным беларускім мястэчку жыла-была Мама, і былі ў гэтай Мамы два сыночкі-блізняты. Бацька дзетак памёр, але Мама ўсяляк спрабавала зрабіць так, каб дзеткі ўсё мелі і былі шчаслівымі.

малюнак узяты са старонкі: www.liveinternet.ru

Чытаць далей » Да свята 8 сакавіка: Казка пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой