|
Далёка-далёка, у той краіне, куды можна дабрацца толькі на дыване-самалёце, стаіць дзіўны Замак — Замак Часу. На сценах Замка роўна 12 вежаў, а на даху 2 стрэлкі, кожная як карабельная шчогла велічынёй. Гэта самыя дакладныя гадзіннікі на свеце. Па іх правяраюць свой ход нябесныя свяцілы.
Ля сцен Замка раскінуліся вялікія азёры. Адно — на ўсходзе. Кожны, хто зазірне ў яго, убачыць тамака сваю будучыню. Другое — на захадзе. У ім, нібы ў люстэрку, адлюстроўваецца наша мінулае. Гісторыя, якую я распавяду табе, даўно ўжо на дне гэтага возера, але калісьці яна прынесла нямала клопатаў насельнікам Замка.
Здарылася гэта ранняй травеньскай раніцай. Ішла пятая гадзіна. Зрэшты, так кажуць толькі людзі па сваёй наіўнасці. Пятая гадзіна нікуда не йшла. Яна сядзела на беразе возера Будучыні і боўтала у вадзе нагамі.
З вады з’явілася Хвілінка-малютка.
— Гэй! Шмат вас тамака яшчэ засталося? — паклікала яе Пятая гадзіна.
— Я сорак другая, — адказала Хвілінка, і асцярожна стрэсла з сябе вадзяныя пырскі, якія імгненна ператварыліся ў шэсцьдзесят малюсенькіх секундачак. Хвілінка ўважліва пералічыла сваіх малянят і, зрабіўшы з іх шэраг, павяла праз Замак да заходняга возера.
— Цік-так, цік-так, цік-так, — загрукаталі па лесвіцах Замка дзясяткі малюсенькіх чаравічкаў.
“Да пяці я паспею яшчэ задрамаць”, — падумала Пятая гадзіна. У гэты час сорак трэцяя Хвілінка выйшла на бераг і яшчэ на шэсцьдзесят кропелек зменшылася возера Будучыні. Чытаць далей » Казка пра тое, як маленькая Секундачка увесь Час спыніла
Аднойчы ў кватэры Дырэктара Заапарка адключылі ваду, ды не гарачую, а наогул усякую.
Дырэктар вельмі засмуціўся. Як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад наведвальнікамі заапарка? І нават больш таго – як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад насельнікамі заапарка? Бо насельнікі гэтыя мыюцца некалькі разоў на дзень: птушкі старанна чысцяць сваё пер’е, тыгры вылізваюць свае паласатыя футры, а бегемот дык і зусім з вады не вылазіць…
Аднак служба ёсць служба, і нямыты Дырэктар у патрэбны час прыбыў у заапарк.
Звяры адразу зразумелі, што ў Дырэктара сёння здарылася нейкая непрыемнасць. Чытаць далей » Водныя працэдуры. Казка пра слана і дырэктара заапарка
Мава
Кожную раніцу мама біла кубак кавы, але аднойчы кава ня вытрымала і запытала яе:
— Чаму ты б’еш толькі мае кубкі, а твае стаяць усе цалюткія на паліцы?
Мама нічога не адказала, нават не закрычэла “ААА! Гаварашчая кава!“, бо ў яе быў дрэнны настрой. Яна ўзяла ды выпіла каву і забрала сабе ўсе ейныя кубкі.
Гарбатата
У гарбатага таты быў кубак гарбаты. Й жонкая гарбатая, й сын. Нават, калі ён гарбеў па-над джэзваю і варыў сабе каву, ў яго ўсё адно атрымоўвалася гарбата. У яго ўвогуле ўсё атрымоўвалася неяк гарбата, не па-людску, бо ён быў грабар гарбаты. Чытаць далей » Казкі Нутранога Буратына: Мава, Гарбатата і Якубак
Жылі-былі брат і сястра. Брат быў ружовашчокі, а сястра, наадварот, — смуглявая. У брата было толькі адно сонейка, а ў сястры — месяц рагаты і тысячы зорак.
Жылі яны спачатку дружна, а потым пасварыліся.
Малюнак: Lisa Evans
Сястра ўсё пасмейвалася з брата:
— Што ты з адным сонейкам гуляеш? Вось у мяне, бачыш, колькі зорак! З імі гуляць куды цікавей.
Маўчаў брат. Чытаць далей » Казкі-загадкі: Брат і сястра
Ст. 16 з 17« Першая«...510...151617»
|
|