Усе рубрыкі

ЗАКЛЯЦЦЕ СТАРОГА МЛЫНА. Частка першая — Сяргей Брандт

З цыкла “Гісторыі, падобныя на казкі”
Усё гэта адбылося ў тыя старажытныя часы, калi нашу зямлю на сваiх спiнах трымалi вялiзарныя i моцныя сланы, якiя ў сваю чаргу стаялi на панцыры ў адной вяліказнай чарапахi. Зямля была навароджанай i зусiм маленькай. Тады i людзi былi iншымі, ды гiсторыi таго часу былi вельмi цiкавымi. Напрацаваўшыся за доўгi летнi дзень, сяляне мылiся халоднай вадой са студнi, потым смачна i разам вячэралi, затым, седзячы на двары, i паглядаючы на зорнае неба, расказвалi дзiвосныя гiсторыi. Пачуўшы iх, нават маладзiк са сваiмi сяброўкамi-зорачкамi апускаўся нiжэй, амаль да самай зямлi, быццам, ловячы кожнае слова таго, хто гэта цiха апавядаў. Цяпер хто ведае, падобныя на казкi апавяданнi? Няма ўжо i тых заможных старых людзей i тых вячорак. Але гiсторыi ix прыходзяць да нас, стаяць пад нашымi вокнамi i чакаюць, калi дазволяць iм увайсцi ў хату. I вось што прынёс пад вечар сёння да мяне гаварлiвы лясны раўчук — найменьшы сын павольнай блакiтнай Прыпяцi…
skazki-0162
У вёсцы адной, на ўскрайку зялёнага i шумлiвага лесу, жыў хлопец, звалi яго Сяржук Бязродны. Сваёй гаспадаркi ён не меў, але працаваць не цураўся. Прыйшла пара жанiцца хлопцу: да адной сям’i падыйшоў, да другой. “Не — кажуць, — за беднага дачок не аддадзiм. Вось каб з грашыма — дык адразу пад вянец.” Пасядзеў Сяржук дзень, пасмуткаваў ды i пайшоў ў Вiльну да пана iншаземнага на працу нанiмацца. Пан не дурны быў — вочы меў i атрымаў дзяцюк месца на панскiм гандлёвым караблi. Першыя месяцы вельмi многа прыйшлося рабiць новых i ў сваёй вёсцы невядомых спраў, але хлопец быў руплiвы i паслухмяны, i праз паўгода зрабiў яго капiтан гэтага карабля старэйшым матросам. I справа iншая i грошай болей. За далёкiмi падарожжамi неўзабаве скончыўся год, атрымаў Сяржук ладны мяшэчак з срэбранымi шылiнгамі i маркамі i да вёскi сваёй заспяшаўся. Але, як не паганяў ён свайго каня, вечар затрымаў шпаркi бег каля старога млына. Цёмна навокал, хоць вока выкалi, ад стаўка цягне вiльгаццю i нечым нават смуродным. Кола рыпiць так непрыемна, што дрыжыкi бяруць. Прыглядзеўся юнак i бачыць: нешта блiшчыць, быццам маленькi агенчык уначы, пайшоў з канём павольна ў той бок. Можа праз гадзiну якую заўважыў маленькую хату з хлевам, адчынiў у поцьмах дзверы i патрапiў у … карчму. Два сталы, тры лавы, каморка з бутылямi, штофамi, бутэлькамi i пляшкамi, поўнымi моцнага бiмберу. Карчмар, як чорт, побач круцiцца: “Маем флякi гаспадарскiя, салатку смачную, вэнджаную на ядлаўцы каўбасу, трохi бiгусу засталося. На салодкае — мядок лясны, бурштынавыя яблыкi печаныя i заедкi с чарнiцамi”. I на стол дубовы бух кухаль, амаль на дзве кварты, месцячковай гарэлкi, лютай як звер, настоенай на кветках верасу i бярозавых маладых пупырышках. Прэзэнт пану ад карчмы. Уцячы б хлапцу, ды куды пайшла першая чарка, затым другая … да густа накрытага стала падсеў нейкi яўрэй з Менску, з’явiлiся на стале косцi….

Працяг будзе

Сяргей Брандт,17.03.2014

Хітрая ліса

Жылі дзед і баба. Нічога ў іх у гаспадарцы не было, адна толькі курачка Чубатка.

i сhubatka Жылі яны, жылі і дажыліся да таго, што і варыць больш няма чаго. Вось дзед і кажа бабе: “Баба, а баба, свары, мабыць, Чубатку, а тое што ж?..” Замахала баба рукамі: “І што ты, дзед, надумаў! Ужо лепш будзем галодныя, а Чубатку варыць я не дам.” Пачула гэта курачка, пабегла ў двор, знайшла там бабовае зярнятка і прынесла яго бабе. Чытаць далей » Хітрая ліса

Чароўная ружа

rosa

Ў даўнія часы жыў-быў цар. Пры палацы ў яго быў ружовы сад. У садзе рос куст чароўнай ружы. Як ні імкнуўся цар, як ні ахоўвалі царскія садоўнікі гэту ружу, ніяк не маглі ўсцерагчы яе. Толькі пачынала яна распускацца, як нападаў на яе чарвяк-злодзей. І так з года ў год паўтаралася адно і тое ж. Цар ніяк не мог дачакацца сваёй чароўнай ружы. Неяк прыйшоў да цара юнак садоўнік і сказаў:

— Наймі мяне, я ўсцерагу тваю ружу ад чарвяка. Як толькі яна распусціцца, сарву яе, прынясу табе.

— Юнак, — кажа цар, — колькі ў мяне садоўнікаў пабывала, ніводны не ўсцярог яе, дзе ўжо табе зладзіцца?

— Зладжуся, а калі не — вялі караць смерцю.

— Добра, калі здолееш, дык пасцеражы.

Чытаць далей » Чароўная ружа

Беларускія народныя казкі, ч.1 — Казкі пра жывёл (mp3)

Чытае Алег Хаменка.
Агульны час гучаньня 62:11
10 трэкаў

Казкі пра жывёл, ч.1

Змест

1. Бык і ваўкі
2. Бык, парсюк, гусакі і певень
3. Воўк, Зьмітрок, кабыла і баран
4. Воўк, стары сабака і кот
5. Дзед ды баба і воўк
6. Дурны воўк
7. Жораў ды чапля
8. Зайкіна хата
9. Каза ў арахах
10. Каза Дарота Чытаць далей » Беларускія народныя казкі, ч.1 — Казкі пра жывёл (mp3)