Усе рубрыкі

Чытанка для дзіцячага садка

Чытанка для дзіцячага садка, спампаваць

Чытанка для дзіцячага садка, спампаваць

Укладальнікі прапануюць творы “Чытанкі” як чытання, так і для распавядання, завучвання на памяць, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з краінай і сваёю малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д.

У кнізе ёсць творы, прыдатныя для ладжання святаў і гульняў. Выхавальнікі ці бацькі самі выберуць тэксты, даступныя дзецям з розным веданнем беларускай мовы. Чытаць далей » Чытанка для дзіцячага садка

Мыйдадзір — Карней Чукоўскі па-беларуску

Коўдра з ложка,
Як на ножках,
Паскакала да дзвярэй.
І падушка з прасціною
Без аглядкі ўслед за ёю
Паімчалася хутчэй.

Карней Чукоўскі - Мыйдадзір

Я за свечку,
Свечка — ў печку!
Я за кніжку,
Але — дзе там! —
І яна за імі следам
Скок ды скок
І — наўцёк!

Я хачу напіцца чаю,
К самавару падбягаю,
А пузаты з усіх ног
Уцякае за парог.

Што такое?
Што такое?
Што тут робіцца ў пакоі?
І чаму ж
Усё кругом
Закруцілася круцёлкай
Ды памчалася бягом? Чытаць далей » Мыйдадзір — Карней Чукоўскі па-беларуску