Усе рубрыкі

Тры кацяняткі (дыяфільм)

Тры кацяняткі

Тры кацяняткі — чорны, шэры ды белы…
Тры кацяняткі

убачылі мыш… Чытаць далей » Тры кацяняткі (дыяфільм)

Вол, баран, гусак і пеўнік

Быў сабе вол, баран, гусак і пеўнік.

Жыў сабе вол.... Малюнак charash-song.livejournal.com

Жыў сабе вол.... Малюнак charash-song.livejournal.com

Надыходзіла зіма, дык вол i кажа:

— Ведаеце што… зіма надыходзіць, холад будзе, — трэба хатку ставіць.

Дык тыя на яго напалі:

— Выдумаў ліха ведае што! У нас ёсць пер’е, у барана — воўна, то мы й не памерзьнем. Дык стаў сам, калі такі майстра.

— Ну, як сабе хочаце, а я сваё зраблю, — адказаў вол.

I паставіў сабе хатку, нанасіў сена, саломы, ляжыць сабе, як пан.

Вось надыйшла і зіма з марозам. Прыбяжалі да яго пеўнік, баран і гусак.
— Пусьці нас, дзядзька, у хатку, такі мароз, што памерзнем мы!

А гусак падняў ножку й кажа:

— Бач, дзядзька, якія ў мяне ножкі чырвоныя! Зараз паадпадаюць…

— Ах вы, — кажа вол, — гультаі! Ня пушчу! Як хатку дык няма каму ставіць, а як пагрэцца, то ёсьць каму! Чытаць далей » Вол, баран, гусак і пеўнік

Лісіца і дрозд

Жылі Дзед і баба дзед і баба. Дзед у лес хадзіў дровы сячы, а баба дома была, пірагі пякла.

Аднаго разу злавіў дзед у лесе дзікага парсючка і прынёс яго дахаты. Харошы быў парсючок — стракаценькі ды паласаценькі. Пачала баба парсючка карміць — і цестам, і мукою, і сьвежаю травою. Але, вядома, дзік — яму жалудоў давай. Цягне яго ў лес па жалуды.

Нічога ня зробіш, пачала яго баба ў лес пускаць, жалуды зьбіраць. Цэлы дзень ён у лесе гуляе, а нанач дахаты бяжыць. Такі добры парсючок быў!

Добры парасёнак...

Аднойчы бяжыць ён у лес, а насустрач яму галодны воўк. “Парсюк-парсючок, дзік-дзічок, — кажа воўк, — я цябе з’ем“.

Парсючок хітры быў, падумаў і адказвае: “Ня еш мяне, шэры воўк, лепш ідзі са мною на жалудовую палянку: там чарада гусей ходзіць“. Чытаць далей » Лісіца і дрозд

Чароўная казка пра нябесны слінг

Чароўная казка пра нябесны слінг Даўным-даўно, ў далёкай-далёкай чарадзейнай краіне, пасярэдзіне велізарнага возера, жылі людзі. Жылі яны на астраўках. Але гэтыя астраўкі былі такімі маленькімі, што на кожным магла змясціцца толькі адна хатка з невялічкім садам. А каб гуляць паўсюль і хадзіць ў госці, гэтыя людзі навучыліся лётаць. Ім трэба было толькі падумаць аб чым-небудзь добрым, усміхнуцца, раскінуць рукі, і яны ўзнімаліся ў паветра як птушкі. Таму людзі гэтыя былі заўсёды вясёлыя, любілі танчыць і спяваць песні.

І толькі маладыя матулі гэтага народа былі журботныя. Бо калі нараджаўся маленькі хлопчык альбо дзяўчынка, іх трэба было трымаць на ручках, пакуль яны не падрастуць і не змогуць лётаць самі побач з мамай і татам. Таму матулям прыходзілася жыць на сваёй выспе, чакаць тату, які змог бы адвезці іх на лодцы ў госці да бабулі і дзядулі. А тым, у каго лодкі не было, зусім прыходзілася цяжка — трэба было надоўга забыцца на сяброў. Некаторыя матулі з-за гэтага станавіліся такія журботныя, што маглі зусім вывучыцца думаць аб добрым ды ўсміхацца. Тады ім прыходзілася займацца толькі сваёй хатай і агародам да глыбокай старасці.

І вось аднойчы ў сям’і вандроўніка нарадзілася маленькая дзяўчынка. У яе былі такія ж зялёныя вочкі, як у цябе, мая маляўка! Маладая Мама вельмі любіла сваю Малую. Кожны дзень яны выдумлялі што-небудзь цікавае: лавілі матылёў, кармілі рыбак, што лёталі вакол, спявалі разам з птушкамі і марылі аб тым дні, калі змогуць разам узняцца ў неба. Тата-Вандроўнік прывозіў ім розныя падарункі з далёкіх краін і імкнуўся часцей цешыць іх. Чытаць далей » Чароўная казка пра нябесны слінг