Усе рубрыкі

ЗАКЛЯЦЦЕ СТАРОГА МЛЫНА. Частка першая — Сяргей Брандт

З цыкла “Гісторыі, падобныя на казкі”
Усё гэта адбылося ў тыя старажытныя часы, калi нашу зямлю на сваiх спiнах трымалi вялiзарныя i моцныя сланы, якiя ў сваю чаргу стаялi на панцыры ў адной вяліказнай чарапахi. Зямля была навароджанай i зусiм маленькай. Тады i людзi былi iншымі, ды гiсторыi таго часу былi вельмi цiкавымi. Напрацаваўшыся за доўгi летнi дзень, сяляне мылiся халоднай вадой са студнi, потым смачна i разам вячэралi, затым, седзячы на двары, i паглядаючы на зорнае неба, расказвалi дзiвосныя гiсторыi. Пачуўшы iх, нават маладзiк са сваiмi сяброўкамi-зорачкамi апускаўся нiжэй, амаль да самай зямлi, быццам, ловячы кожнае слова таго, хто гэта цiха апавядаў. Цяпер хто ведае, падобныя на казкi апавяданнi? Няма ўжо i тых заможных старых людзей i тых вячорак. Але гiсторыi ix прыходзяць да нас, стаяць пад нашымi вокнамi i чакаюць, калi дазволяць iм увайсцi ў хату. I вось што прынёс пад вечар сёння да мяне гаварлiвы лясны раўчук — найменьшы сын павольнай блакiтнай Прыпяцi…
skazki-0162
У вёсцы адной, на ўскрайку зялёнага i шумлiвага лесу, жыў хлопец, звалi яго Сяржук Бязродны. Сваёй гаспадаркi ён не меў, але працаваць не цураўся. Прыйшла пара жанiцца хлопцу: да адной сям’i падыйшоў, да другой. “Не — кажуць, — за беднага дачок не аддадзiм. Вось каб з грашыма — дык адразу пад вянец.” Пасядзеў Сяржук дзень, пасмуткаваў ды i пайшоў ў Вiльну да пана iншаземнага на працу нанiмацца. Пан не дурны быў — вочы меў i атрымаў дзяцюк месца на панскiм гандлёвым караблi. Першыя месяцы вельмi многа прыйшлося рабiць новых i ў сваёй вёсцы невядомых спраў, але хлопец быў руплiвы i паслухмяны, i праз паўгода зрабiў яго капiтан гэтага карабля старэйшым матросам. I справа iншая i грошай болей. За далёкiмi падарожжамi неўзабаве скончыўся год, атрымаў Сяржук ладны мяшэчак з срэбранымi шылiнгамі i маркамі i да вёскi сваёй заспяшаўся. Але, як не паганяў ён свайго каня, вечар затрымаў шпаркi бег каля старога млына. Цёмна навокал, хоць вока выкалi, ад стаўка цягне вiльгаццю i нечым нават смуродным. Кола рыпiць так непрыемна, што дрыжыкi бяруць. Прыглядзеўся юнак i бачыць: нешта блiшчыць, быццам маленькi агенчык уначы, пайшоў з канём павольна ў той бок. Можа праз гадзiну якую заўважыў маленькую хату з хлевам, адчынiў у поцьмах дзверы i патрапiў у … карчму. Два сталы, тры лавы, каморка з бутылямi, штофамi, бутэлькамi i пляшкамi, поўнымi моцнага бiмберу. Карчмар, як чорт, побач круцiцца: “Маем флякi гаспадарскiя, салатку смачную, вэнджаную на ядлаўцы каўбасу, трохi бiгусу засталося. На салодкае — мядок лясны, бурштынавыя яблыкi печаныя i заедкi с чарнiцамi”. I на стол дубовы бух кухаль, амаль на дзве кварты, месцячковай гарэлкi, лютай як звер, настоенай на кветках верасу i бярозавых маладых пупырышках. Прэзэнт пану ад карчмы. Уцячы б хлапцу, ды куды пайшла першая чарка, затым другая … да густа накрытага стала падсеў нейкi яўрэй з Менску, з’явiлiся на стале косцi….

Працяг будзе

Сяргей Брандт,17.03.2014

Як Івонка сон шукала — Ірына Беларусава

Добры вечар мае маленькія сябры! Набегаліся, набалаваліся за дзень, час адпачыць прыйшоў. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку.

Як Івонка сон шукала

Цеплы летні вечар у весачцы. Сям’я Івонкі зрабіла ўсе справы, павячэрала і збіралася спаць. Дзяўчынка адзела піжаму, лягла ў ложак, залезла пад коўдру, заплюшчыла вочкі і чакае сон. Чакае, чакае, а ен усе не ідзе. Круціцца маленькая, варочаецца з боку на бок, а сон не ідзе. Пазвала яна Антоську і Савоську да сябе, яны леглі побач і хуценька заснулі. Вырашыла Івонка, што сон уцек ад яе. Яна ціхенька вылезла з ложку, накінула на сябе вялікую матуліну хустку і пайшла шукаць сон. Чытаць далей » Як Івонка сон шукала — Ірына Беларусава

НЕЗВЫЧАЙНАЯ ЗІМОВАЯ ПРОСЬБА – Сяргей Брандт

Увесь вечар імжаў дождж, нібы снежань сеяў у адыходзячым годзе на галовы людзей і на дахі хат мак. У гэту пару, асабліва перад Старым Новым годам, на зямлі павінен ляжаць і звонка паскрыпваць пад нагамі прахожых снег. Але замест звонкага скрыпу чулася толькі булькатанне дробных раўчукоў, бурчанне чорных ад сырасці дрэў і плясканне крокаў па цёмных лужынах.

Атрымоўвалася так, што настрою не было нават у самага застуджанага надвор’я, таму што ў такі хмурны вечар яно забылася прыхапіць з сабой парасон і ў другі раз прамачыла ногі.

снежинка
Чытаць далей » НЕЗВЫЧАЙНАЯ ЗІМОВАЯ ПРОСЬБА – Сяргей Брандт

Прыгоды Iвонкi — Ірына Беларусава

Добры вечар мае маленькія сябры! За акенцам ужо сцямнела, на небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце казку пра гарэзу Івонку.

У прыгожым краі, пасярод лясоў і азер, стаіць ветлівая, нібы казачная, весачка. На яе ўскраіне жыве сям’я Івонкі:тата — спадар Алесь, матуля — спадарыня Марыся, маленькая Івонка,каток Савоська і сабачка Антоська. Жывуць дружна, працуюць шпарка, адзін аднаму дапамаюць, да суседзяў у госці ходзяць і самі гасцінна ўсіх сустракаюць.

Івонка вельмі любіць татку і матулю, але яна такая свавольніца і весялуха, што нікому не дае спакойна жыць, чакай ад яе прыгод.


Чытаць далей » Прыгоды Iвонкi — Ірына Беларусава