Усе рубрыкі

“Казкі са школьнага ранца” — конкурс казак

У часопісе «Бярозка» — новы літаратурны конкурс «Казкі са школьнага ранца». Паўдзельнічаць у конкурсе могуць усе, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. У жніўні 2014 года, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, прафесійнае журы вызначыць пераможцаў казачнага конкурсу, якія будуць узнагароджаны ганаровымі граматамі і каштоўнымі прызамі.

Дасылайце свае творы на паштовы адрас: 220034, Мінск, вул. Захарава, 19 (з паметай «Бярозка») ці на скрыню bjarozka@mail.ru. Не забудзьцеся ўказаць свае дадзеныя!

Усе казкі, якія з’явяцца на старонках «Бярозкі», таксама ўвойдуць ў асобную папяровую кнігу, а на сайце часопіса будзе змешчана аўдыякніга найлепшых казак у выкананні вядомых беларускіх артыстаў.

Апошні тэрмін – жнівень 2014 г.

Таксама цікавая спасылка для бацькоў: на партале Аспект публікуецца расклад бізнес-навучання для дарослых на 2014 год, ёсць шмат анонсаў цікавых трэнінгаў, майстар-класаў ды іншых мерапрыемстваў.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>