| 
			
		 | 
		
		
				
		
		
		
		
								
										 Лялькі, кніжкі спяць і птушкі, — 
Дзень прайшоў. 
Зачакаліся падушкі 
Малышоў. 
Нават казка спаць лажыцца, 
Каб уночы нам прысніцца, 
Ты ёй пажадай 
Баю-бай! 
  
Можна ў казцы пакатацца 
На кітах. 
Па вясёлцы праімчацца 
На катах 
І сланятка ўзяць за вушкі 
І злавіць пяро жар-птушкі. 
Вочкі закрывай, 
Баю-бай! 
  
Баю-бай, павінны людзі 
Ноччу спаць. 
Люлі-люлі, заўтра будзе 
Сонца ззяць. 
Адпачынку хочуць вочы, 
Скажам  мы: “Спакойнай ночы!” 
Веечкі стуляй, 
Баю-бай!.. 
Словы З. Пятровай Музыка А. Астроўскага. 
Пераклад на беларускую мову В. Жуковіча 
 								 	
						
		
								
										  
Яська прадае на кірмашы тавар, 
Зоська ў клубе песенькі пяе. 
Яська кажа Зосьцы пра прыгожы твар, 
А Зоська проста за руку яго бярэ. 
Паглядзі, паглядай –Пазайздросці: 
Гэта – жыццё на дваіх!  
Ясь да ювеліра хуценька ідзе, 
Залаты пярсцёнак ён бярэ. 
Зосьцы падарунак у далонь кладзе, 
А Зоська сціпла  пасьміхаецца й пяе. Чытаць далей » Beatles па-беларуску: “Па-гля-дзі, па-гля-дай” 
 								 	
						
		
								
										Жыла-была яліначка, 
У хвойнічку расла, 
Зімой і летам стройная, 
Зялёная была. 
  
Мяцеліца ёй песеньку 
Спявала: “Баю-бай!”, 
Сняжком яе атульвала: 
“Глядзі не замярзай!” Чытаць далей » Жыла-была яліначка (+mp3) 
 								 	
						
		
								
										У лесе яліначцы 
Холадна зімой. 
З лесу яліначку 
Мы ўзялі домоў. 
Наша яліначка 
Свеціцца-гарыць: 
Снег на галіначках, 
Яркія шары. Чытаць далей » У лесе яліначцы холадна зімой (+mp3) 
 								 	
						
	
					
 | 
			
 |