Усе рубрыкі

Дайце пудры і духоў на падманку петухоў

Пайшла курка у аптэку, Закрычала: “Кукарэку! Дайце пудры і духоў На падманку петухоў”.

***

Выйшла курыца з-пад сеці, А за ёю — злыя дзеці. Кох-кох, адзін здох.

***

Шла квактуха міма сеці, Сама села на павеці. Кох-кох-кох, Адзін цыплёнак здох.

[…]

Кук-мак, кук-мак, выбірай адзін кулак!

Курыца-квактуха Вадзіла дзяцей Каля кляцей. Квох — сесьці На красным месці, Яечка зьнесці.

***

Бегла курка па таку, Па зялёным табаку, Ела цукар і мядок, Адчапіся, каралёк.

***

Хадзіў бусел па балоту, Ён шукаў сабе работу. Шукаў, шукаў, не знайшоў І заплакаў дый пайшоў.

[…]