Усе рубрыкі

Музей гісторыі кіно прапануе мульты па-беларуску

У Музеі гісторыі беларускага кіно праходзіць тэматычная выстава і рэтраспэктыва фільмаў Леаніда Нячаева. Напрыклад, 16 траўня будуць паказваць “Рыжы, сумленны, закаханы”, 23 траўня — “Пітэр Пэн”, і г.д. Але самае цікавае ў тым, што Музей гісторыі кіно запрашае на індывідуальные кіна-сеансы!

Хадзем у кіно!

Тамака паказваюць рэтраспэктывы фільмаў ці фільмы па папярэдняй замове. Згадзіцеся, варыянт паглядзець добры фільм сваёй “дзіцячай тусоўкай” у залі на 10 чалавек вельмі цікавы.

Вось што пішуць на іх сайце:

Музей гісторыі беларускага кіно прапаноўвае ў зручны для вас час і з папярэдняй замовай паглядзець класічныя і сучасныя фільмы, якія не паказваюць у кінатэатрах і па тэлебачанню.

Калі прагляд заказваюць ад 1 да 10 чалавек, ён праходзіць на тэлевізары з дыяганаллю 72 см. Групы больш 10 чалавек глядзяць фільмы на вялікім экране праз праектар.

У архівах Музея даступныя фільмы па творах Алеся Адамовіча і Васіля Быкава, экранізацыі Гогаля, Чэхава, Булгакава і іншых аўтараў. У тым ліку і беларускіх — фільмы па творах Змітрака Бядулі (“Салавей”), Якуба Коласа (“На росстанях”, “Малады дубок”), Уладзіміра Караткевіча (“Жыццё і ўшэсце Юрася Братчыка”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Маці Ўрагану”, “Сівая легенда”), Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”), Янкі Купалы (“Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”), Міхася Лынькова (“Міколка-паравоз”), Янкі Маўра (“Палескія рабінзоны”), Андрэя Макаёнка (“Рагаты бастыён”), Івана Мележа (“Людзі на балоце”, “Апейка”, “Подых навальніцы”, “Блізкае і далёкае”), Міхася Чарота (“Лясная быль”), Івана Шамякіна (“Крыніцы”, “Гандлярка і паэт”, “Вазьму твой боль”, “Вясельная ноч”). Чытаць далей » Музей гісторыі кіно прапануе мульты па-беларуску

Беражыце сваіх выхавальніц!

У Менску не хапае амаль 400 выхавальніц дзіцячых садкоў і яшчэ столькі ж памагатых выхавальніка. Усяго ў Менску 423 дзіцсада. Атрымліваецца, што ў кожным садзе рэальна бракуе мінімум 2 чалавека! Адпаведна, “выхаваўчая нагрузка” размяркоўваецца на тых, хто ёсць.

Адсюль з’яўляюцца і 20 дзетак у групе (хоць даўно вядома, даказана і ў прынцыпе лагічна, што аптымальная група — 8-10 чалавек), і раздражнёныя, мала ініцыятыўныя пры канцы дня выхавальніцы, якія сядзяць з адсутнымі тварамі ў пакоях, праглядаюць кніжкі, ці неахвотна рэагуюць на дзяцей на вуліцы, і да ўсяго іншага амаль на ўсё перастрахоўваюцца. Чытаць далей » Беражыце сваіх выхавальніц!

Дзіцячая чыгунка пачала працаваць

Першага траўня ізноў пачала працаваць дзіцячая чыгунка ў Менску.

Дзіцячая чыгунка ў мініяцюры паўтарае ўсё, што ёсць на такой вялікай гаспадарцы як Беларуская чыгунка. Для маленькіх пасажыраў вандроўка на дзіцячым цягніку – гэта не проста займальная паездка, але і далучэнне да тэхнікі, знаёмства з чыгуначнымі прафесіямі. На Дзіцячай чыгунцы тры станцыі, працягласць трасы амаль 5 кіламетраў.

У чакальнай залі вы зможаце паглядзець дзеючы макет чыгункі з некалькімі саставамі, станцыяй Мураванкай ды іншымі элементамі ландшафту. Усё зроблена рукамі выхаванцаў гуртка пры чыгунцы. Адзін з яго кіраўнікоў — Юры Панін — з задавальненнем распавядзе вам і вашым дзеткам па-беларуску, як тут што працуе і з чаго зроблена. Чытаць далей » Дзіцячая чыгунка пачала працаваць

Выйшла складанка вершаў, загадак і лічылак Артура Вольскага

У сталічным выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшла паэтычная ілюстраваная складанка для дзяцей класіка беларускай дзіцячай літаратуры Артура Вольскага “Выйшаў зайчык пагуляць”.

У Менску выйшла складанка вершаў, загадак і лічылак Артура Вольскага

Як паведаміў складальнік і рэдактар выдання Ў.Сіўчыкаў, у кніжку увайшлі вершы апошніх гадоў творчасці паэта і выбарка больш ранніх яго твораў. Чытаць далей » Выйшла складанка вершаў, загадак і лічылак Артура Вольскага