|
Як паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна Ірына Чарняўская, ў раёне «плануецца адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 56, 96, 128, 151, 179, 199. У 179-й яшчэ і пяты клас. Таксама мяркуецца стварыць беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках № 100, 205, 332, 384, 399».
У цяперашні час навучанне дзяцей на беларускай мове ў Фрунзенскім раёне вядзецца толькі ў гімназіі № 4, яслях-садку № 534 і ў адной групе ў дзіцячым садзе № 565.
Такім чынам, у Фрунзенскім раёне будзе сем садкоў з беларускай мовай замест двух ранейшых, а замест адной гімназіі — сем школ і гімназій. Усяго ж у раёне 45 школ і гімназій, а таксама 70 садкоў.
Крыніца: Наша Ніва
Сталічныя бацькі могуць святкаваць перамогу. У менскіх садках паўстануць адразу тры новыя групы з роднаю моваю выхавання. Як зрабіць, каб вашае дзіця магло выхоўвацца на матчынай мове? Чытаць далей » Тры новыя групы з беларускай мовай — у менскіх садках
12 студзеня у Маладзечне з’явіўся новы трохпавярховы дзіцячы сад — упершыню за 20 гадоў. Ён называецца “Казка” і разлічаны на 230 дзяцей. Як піша Рэгіянальная газета, зараз у чарзе на сад стаяць амаль 800 чалавек. Чытаць далей » У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”
Тлумачыць начальніца ўпраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Галіна Рыгораўна Макаранкава.
Пачатак гісторыі
У чэрвені 2009 года ў «Настаўніцкай газеце» быў апублікаваны артыкул «Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але…» (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў. Нагадаем: бацькі хацелі, каб іх дзіця набывала дашкольную адукацыю на беларускай мове. Аднак нечакана для маладых людзей працэс афармлення сына ў дзіцячы сад зацягнуўся на некалькі месяцаў. Чытаць далей » Беларускія садкі — абавязак, а не звышзадача
|
|