Усе рубрыкі

Пачынаецца набор у першыя класы

Сем мінскіх школ прапануюць навучанне па-беларуску. Іх перавага — інтэлігентны падбор дзяцей, невялікія класы, гімназічныя праграмы. Вашы малыя будуць вучыцца з дзецьмі дзеячоў культуры, бізнэсоўцаў, дактароў, навукоўцаў, урадоўцаў. Менавіта гэтае асяроддзе выбірае беларускамоўныя школы ў сталіцы.

***

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4»

вул. Кунцаўшчына, 18

Для прыёму дзяцей у першы клас іх законныя прадстаўнікі падаюць:

  • заяву на імя дырэктара гімназіі і прадстаўляюць копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці
  • даведку аб стане здароўя дзіцяці (форма № 026-У)
  • пашпарт бацькоў ці асоб, што іх замяняюць, прад’яўляецца асабіста.

У перыяд з 2 па 6 чэрвеня 2009 г. тут праводзяцца ўступныя іспыты ў гімназію (5 класы).

Сайт: gymn4.minsk.edu.by
Тэлефоны: 315-33-83, 258-49-71, 258-49-74.

Чытаць далей » Пачынаецца набор у першыя класы

Кур’ёзы: малых у Бабруйску вучаць ваяваць?

Выхавальнікі і дзеці з бабруйскага дзіцячага сада “Гармонія”, які дарэчы лічыцца адным з самых “прасунутых” у горадзе, ў 2009 годзе падрыхтавалі да 8 сакавіка тэатралізаванае шоў пад назвай “Уклад жанчыны ў Вялікую Айчынную вайну”.

Малыя маршыравалі ў адмыслова пашытай ваеннай форме і з муляжамі аўтаматаў у руках, піша Хартыя97. І, здаецца, гэта не першае падобнае мерапрыемства ў горадзе…

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

Сямейная пара адкрыла ў Мінску беларускамоўную групу ў садку… Хоць за гэта давялося змагацца 7 месяцаў.

Дар’я Каткоўская i Ігар Крэбс (на фота) вырашылi выхоўваць свайго Алеся на беларускай мове, пачынаючы з самага малога ўзросту. А для гэтага, перш-наперш, трэба было ўладкавацца ў беларускамоўную групу аднаго з дзiцячых садкоў у мiкрараёне Сухарава (менавiта там жывуць нашы героi). Аднак выявiлася, што гэта не такая ўжо i лёгкая справа — вучыцца па-беларуску…

Першы крок Дар’я з Iгарам зрабiлi ўжо тады, калi iхняму хлопчыку не было i 5 месяцаў: трэба было стаць на ўлiк у райвыканкаме, каб у будучым, праз два гады, мець прывiлеяванае становiшча да тых, хто гэтага зрабiць не паспеў, — а пасля, лiчыце, любы дзiцячы садок раёна ў вас у кiшэнi. Здавалася б, якая рознiца ў тым, якую навучальную ўстанову выбраць, але нават на такiм узроўнi iснуюць своеасаблiвыя рангi: цi то ў адным лепшыя выхавацелi, цi то ў iншым — навейшая адукацыйная база i больш выгаднае месцазнаходжанне i г.д.

Калi ж Алесю да паўнацэннага навучэння заставаўся толькi адзiн год, маладыя бацькi вырашылi ўзяцца за справу. Чытаць далей » Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

Аб’ява: Тры вольныя месцы ў беларускім садку №570

Засталося 3 вольных месцы у групе 3-4 год у дзіцячым садку №570 па вул.Чайлыткі, 8 (Сухарава). У спісе сямнаццаць чалавек, у групе ж магчыма да дваццаці.

Бацькі, што жадаюць, каб іх дзеткі раслі ў беларускім асяроддзі, звяртайцеся па тэлефону +375 (29) 395-73-99 (Дар’я). Тэрмін звароту — па жнівень 2009 г.

Ст. 2 з 212