|
Два тхаркі Цімон і Борка
Робяць разам шкоду толькі.
Раскідалі смецце ў школе,
А сказалі: “Вецер у полі!”
Патапталі астры, градкі,
А ў адказе – парасяткі.
Фарбай выпацкалі лаўку
І суседнюю запраўку.
У бліны паболей солі —
Вінаваты дворнік Коля.
Можа хопіць шуткаваць?
Тхаркі кажуць: «Смех дзе ўзяць?
Можа ў цырк які паехаць?
Цырк у Мінску — востраў смеху”
Двор зажыў спакойна зноў,
Па суботах – тхаркі-шоу.
Цырк не зачыняе дзверы,
Хто ў гэта мог паверыць?
Два тхаркі, Цімон і Борка
Смех дзяцей, а жартаў колькі!
Сяргей Брандт, 21.10.2013
Ёсць у Марка
З дажджом хмарка,
Над ракою ў полі.
Двор маленькі,
Клён старэнькі
І сяброўка Поля.
Сяргей Брандт, 20.10.2013
Сiмфонія восенi — кроплi, як ноты,
Канцэртам халодным дар непагоды.
Утульна вавёрцы сядзець у дупле,
А як той вароне на мокрай сасне?
Iграе сiмфонiю доджык асеннi,
Зацiхлi, спынiлiся здзiўлена ценi.
I нават туман прыпынiў свае крокi,
Дажджу падпяваюць з трэскам сарокi.
Малюе малая на шкле адным пальцам,
Не спiцца ў норцы вушасценькiм зайцам.
Сiмфонiю вецер паўторыць на „бiс“,
Слязою студзёнай сцячэ яна ўнiз.
Cяргей Брандт, 15.10.2013
Рэшты мiласцi асенняй
Мокрым смеццем зiхацяць.
У палон пайшлi алеi,
Асцярожна, лiстапад!
Крокi бесслядоўна знiклi,
Падыйшоў туман да хат.
Так жалобны птушак крыкi:
„Асцярожна, лiстапад!”
Заглядае восень у вокны,
Але хто ж ёй будзе рад.
Пад дажджамi памяць мокне,
Асцярожна, лiстапад!
Тмінна-горкiм лiст дымiцца,
Пачарнеў ад плачу сад.
Дзецям ноччу пачне снiцца
Асцярожна лiстапад…
11.10.2013, Сяргей Брандт
|
|