|
На сцяжынцы, праз лясок,
Пшанiчны вырас каласок.
Жвiр трымаў яго карэнне,
Там, дзе мыш згубiла зерне.
Лагодна сонца зверху грэла,
Ноч казкi цiха яму пела.
А дожджык грыбны — дробны,
Вадою частаваў па кроплям.
I вырас каласок да неба
Цалюткi воз смачнога хлеба.
Прыйшла пара збiраць багацце,
Затым малоць, пячы хлеб сваццi.
А з ураджаю — адно зерне
Схаваць пад лаву – на насенне.
Каб на сцяжынцы, праз лясок,
З вясны рос дзюжы каласок.
Сяргей Брандт, 04.09.2013
Пабялiлi лес туманам —
Густым, цяжкiм малаком.
Нешта холад крочыць рана,
Енчыць зайцам пад акном.
Трава раптам пажаўцела,
Гарыць толькi кроў рабiн.
Лiсце з мокрым абляцела
З пачарнеўшых ушчэнт галiн.
Адыйшло павольна лета,
Промнем жоўтым праз раку.
I стаяць нiкчэмна кветкi
Плямкай стылай без граху.
Гусi закружылi нейкi
Танец нудны, знiк спакой.
Прыкрывае ростань векi,
Вечар з дымам, шлях з гарой.
Сяргей Брандт, 02.09.2013
Заўтра свята — наш сынок
Iдзе першы дзень ў садок.
Увесь вечар ён збiраўся
I прыгожа апранаўся.
сярожа i садок
Пяць разоў за ноч уставаў —
Так садка свайго чакаў.
А пад ранiцу,наш Божа
Салодка так заснуў Сярожа.
Чытаць далей » Сярожа i садок
Кацяня прыбрала дворык,
Кошка зранку была хворай.
Жменьку проса — пылянятам,
Яны просу вельмi рады.
Падмяла ў садок сцяжынку,
Не прысела на хвiлiнку.
Пазбiрала ў траве дзiчкi
I ў склеп схавала звычна.
Завiтаў на госцi Шарык,
Цераз лес даў круг нямалы.
„Можа пабяжым да рэчкi?“
„Трэба мне паiць авечак.
Мамка зранку была хворай,
Спраў па хаце, быццам, мора!”
„Дык, давай я – на падмогу,
Разам вымыем падлогу.”
Добра працаваць iм разам,
Потым частавацца квасам.
А пасля сумесных спраў
Можна лётать тут i там.
30.08.2013, Сяргей Брандт
|
|