|
Аглянуцца не паспелi —
Днi iмгненна праляцелi.
Червень, лiпень — жоўтым сонцам,
Лес — зялёным за аконцам.
Вось апошнi месяц — жнiвень
З ураджаем нас пакiнуў.
Кажуць хмаркi: „Хутка восень!
Туман заплёў рабiнцы косы.”
Школа заўтра ўсiх запросiць,
З верасня пачнецца восень.
Сабяруцца птушкi ў вырай
Пракрычаць: “Зямля, шчаслiва!”
Дзеткi выраслi за лета —
Пеця стаў вышэй за Свету.
Школьны год пачне з пытанняў,
З кветак, класаў i спатканняў.
Сяргей Брандт, 27.08.2013
Мiлы край майго дзяцiнства
Ад узлеску, цераз поле.
Песня бабкi над калыскай,
Час той не вярнуць нiколi.
Сцежка, як жыццё, здаецца
Крок ступiў — навокал сосны.
Каля вёскi птушка ўецца,
Хлопчык стаў зусiм дарослы.
Хатка – купкай невялiчкай,
Двор зарос, быльнёг сцяною.
Пад страхой жыве сiнiчка,
Час той не вярнуць нiколi.
„Прывітанне, – рыпнуць сенцы,
Вось з калодзежа вадзiца”.
I замрэ, зашчымiць сэрца,
Край, што вельмi доўга снiцца.
Адпадуць гады i знiкнуць
Ад узлеску, цераз поле.
Ды зямля зноў будзе клiкаць
Тым, што не вярнуць нiколi.
25.08.2013, Сяргей Брандт
Змайстраваў з бярозы дзед
Мне трохколы драндулет.
Як сапраўдны ён ляцiць,
Толькi жудасна рыпiць.
З лазы — колы, з дуба — руль,
Сказаў мне: “Не рызыкуй!
Не лятай з гары стралою,
Ён драўляны, ты ж малое.
Падрасцеш i ў Хажове
Купiм потым ровар новы.
А цяпер — для нашай вёскi,
Табе хопiць i з бярозкi.”
Сяргей Брандт, 12.08.2013
У кустах, сярод затоняў,
Янот мые лапкай скронi.
Чэша шорстку небарака,
Бо наеўся смачных ракаў.
Хвост рабы ў вадзе палошча,
Спiнку лапухамi хвошча.
Быццам у сапраўднай банi,
Пад лазовымi кустамi.
Выглянуў з аiру кот:
„Ты паспеў памыць жывот?
Выцер мохам сухiм вушкi?
Да вады iдуць цялушкi.
Туман вiльготны ля ракi,
Спяць у вадзе ўюн, лiнькi.
Зачыняй хлапчына краны,
Потым прымеш свае ванны.”
Сяргей Брандт, 11.08.2013
|
|