Усе рубрыкі

НАПЭЎНА АД БОГА ПРЫЙШЛА ДАПАМОГА — Сяргей Брандт

З дзеткамi вожык
Трапiў пад дожджык.
Восем маленькiх,
Калючыя жменькi.
заяц и еж
Схаваў пад малiнку,
Тырчаць насы, спiнкi.
Вось бедны вожык!
А хто дапаможа?

Бэз вельмi пахучы,
З крапiўкай жыгучай.
Пад ружаю-кветкай
Схаваць можа дзетак?

Цяжкое рашэнне,
Галiнкi, карэнне…
«Гэй, сябра, чаго ты?»
Спытаў зайка ў ботах

«Заходзьце ўсе разам
У хатку пад лазам.»
«А хопiць нам месца,
Каб трохi сагрэцца?»

«У хатцы ад цесця
Усiм хопiць месца!»
I сып далей дожджык,
У зайкi наш вожык.

А з iм-яго дзеткi
Спяць цiха на кветках.
Напэўна ж ад Бога
Прыйшла дапамога.

Сяргей Брандт, 13.06.2013

БУСЛIК – Сяргей Брандт

Маленькi зусiм, крылам сiл не хапае,
Ён нарадзiўся ў сонечным маi.
Але расце хутка як усе бусляняты,
Праз месяц пабачыш над сваёй хатай.
АИСТЫ7
Ён зробiць у неба крок самастойна
I паляцiць над палямi павольна.
У сажалцы цёплай вадзiцы нап’ецца
I клёкатам-песняй затым адзавецца.

Маленькi яшчэ i кволенькi буслiк,
Як сiмвал жыцця на святой Беларусi.
У небе гарачым расправiць ён крылы,
Закруцiць ён кола над хмарамi шчыра.

А потым у вырай сцяжынкай далёкай,
Да самай вясны не пачуш ты клёкат.
З жывою вадою да бацькавых гнёздаў
Вярнецца наш буслiк, бо стаў ён дарослым.

Сяргей Брандт, 13.06.2013

МАЛIТВА АНЁЛУ-ХРАНIЦЕЛЮ – Сяргей Брандт

Анёл мой! Я малю цябе,
Прыкрый мяне сваiм крылом.
Абаранi ад зла ў сне
I ноччу будзь са мной, i днём.
молитва
У гэтай цяжкай барацьбе
Дай веры мне, не адпускай
Душы маёй дзiцячай ад сябе,
За грэх мяне сам пакарай.

Калi не будзе болей сiл,
Згарэць, як зорка ўначы.
Сагрэй меня ўзмахам крыл,
Цяплом запаленай свячы.

I правядзi мяне праз жах,
Каб ведаў, што такое крыж.
I ноччу будзь са мной у снах.
Анёл мой! Ты чаму маўчыш?

Сяргей Брандт, 29.12.2012

ПЕРШАЯ ЗОРКА – Сяргей Брандт

Загарэлася зялёным
Першая ў небе зорка,
Потым жоўтым i ружовым,
Вунь прачнулася iх колькi.

Колерам такiм пяшчотным
Зоркi ў тонi заглядаюць.
«Дождж занадта быў маркотным» —
Кветкi ў голас падпяваюць.
1217145
Вечар прыме на далонi
Вугалькi ў цёмных хатках.
Туманом у cтылым полi
Накладзе на ростань латкi.

Загарэлася зялёным
Першая ў небе зорка
I ляцяць у печку дровы,
Цягне дымам праз задворкi.

Сяргей Брандт, 11.06.2013