|
ЧАСТКА ДРУГАЯ…СТРАШНАЯ, АЛЕ ЦІКАВАЯ
ВАДЗЯНЫ
Ноч лёгкiм туманом
Над рэчкаю ляжыць,
Пад зморшчаным кустом
Дзiця вады стаiць.
Пляце яно вянок
Iз смутку ды журбы,
Б’юць хвалi ў ставок,
Пан-маладзiк не спiць.
Паважна дзедка-млын
Зноў песенку пяе,
Дзе вiраў чорных плынь,
Там вадзяны жыве.
Як ценi доўгiх рук
Шапоцiць асака.
I гэты млосны гук
Пераплыве рака.
На купiне сядзiць,
Гарыць агнём луска.
На млын стары глядзiць
На пену ля мастка.
Вадзянiц ноч пасе
У цёмнай глыбiне,
Ён барадой трасе,
Як мохам па вадзе.
А млын сырым рыпiць
I цяжка неяк зноў,
Ноч хутка дагарыць
Маленькiм вугальком.
Ты лепей абыйдзi
Той млын, ды стараной,
На пену не глядзi!
Бо згубiш розум свой.
Кiнь лепей у ваду
Акрайчык хлебы ты
У ноч на сераду,
I не чапай бяды.
Там каля млына цень
Цяжкая, быццам жах,
А прыйдзе светлы дзень
I будзе ўсё ў снах.
Сяргей Брандт, 27.05.2013
Вы не з Палесся? — Не, мы з Мiншчыны,
Такiя ж вёскi, справы звычныя.
Такiя ж людзi з працай у поце,
Збанкi глiняныя на плоце.
А лён цвiце заўжды блакітным,
I Белая Русь пiшацца злiтна.
Хоць мова наша трохi рознiць,
Адна зiма на ўсiх ды вёсны.
Арнамент кроснаў, тыя ж дзецi,
Адно святло нам грэе, свецiць.
Адна зямля бацькоў i продкаў,
Ды шлях жыцця такi кароткi.
А лён цвiце заўжды блакiтным,
I Белая Русь пiшацца злiтна.
Хоць мова наша не ўсiм даецца,
Адна зямля, лясы, палi ад сэрца.
Сяргей Брандт, 25.05.2013
Летам у вёсцы вельмi многа спраў,
З ранiцы да самай цёмнай ночы.
Сена, поле, сад — у прыродзе шмат выяў,
I рабi ўсё, чаго ты сам захочаш.
Браты па лёгкаму, як мука, пылу
Скакалi на даўгiх сухiх ляшчынах.
Трошкi хлопцы пацямнелi, падраслi,
Дзюркi прычапiлiся па новай на штанiны.
Збоку, па узгорку, лязг i капытовы грук,
Скрып не змазаных нiчым калёс.
Бабкі зашапталi: “Бачыш там, Вiнцук,
Рызнiка зноў чорт да нас прынёс?
Храмы рызнiк — у такi святочны дзень,
Во, цяпер канцэрт тут i пачнецца,
Хавайце дробязь у хатах ад дзяцей,
А у вячор знiмайце з хлева лейцы!”
Браты шукалi штосьцi пад страхой,
Альжбетка прыляцела i пяе зязюлькай:
“Давай хутчэй, чарга, вы будзеце за мной,
Якiя ж там ляжаць глiняныя свiстулькi!
Яшчэ ён мае, на асаблiвы густ,
Сапраўдныя заморскiя прысмакi.”
Грак прыляцеў i сеў на бэза куст,
“Вазьмiце саганкi, анучы ў сабакi.
А можа маеце яшчэ стары кажух?
Бярыце, во як мы прысмакаў паядаем!”
А потым людзям пераказваў пастух —
Прапала ўсё, чаго не даглядалi.
Калi па полi воз пылiў далей,
Малiлася бабулька: “Дзякуй табе, Божа!”
Караў зноў дзед нашкодзiўшых дзяцей,
Альжбету — не! Як дзеўку, бiць — няможна!
Застаўся на гады салодка-горкi смак,
Глiнянай, змененай на плач, свiстулькi.
Ляцiць за мной, у маiх дзiцячых снах,
Жалобны плач ля леса маладой зязюлькi.
Сяргей Брандт, 25.10.2012
Пераклад “Домовята и каша” Кірыла Аўдзеенкі
Што за крык? Што за роў
Цягнiк можа з рэльс зыйшоў?
Не цягнiк — малая Даша:
— Не хачу! Hе буду кашу!
Мама з татам, як застылi,
Дзед з бабуляй ўсё забылi.
Кот на печы — Муры! Муры!
Дамавяты ўсё пачулi.
Лыжкi ў рукi — Будзь здарова!
З’елi кашу за тры словы.
Не раве, маўчыць малая,
Няма кашы, сядзiць злая.
Мама з татам у замяшаннi,
Дзед з бабуляй стаяць зданнем.
Кот на печы — Ну i справы!
Дамавяты — Смачна страва.
Есць цяпер i Даша
Халаднiк i кашу.
Просiць — Кладзi болей,
Вучыцца ў школе.
Мама з татам – Наша зорка!
Дзед з бабулькай – Зноў пяцёрка!
Кот на печы — Малайца!
Дамавяты – Гоп-ца-ца!
Сяргей Брандт, 02.07.2012
|
|