|
Дзед быў забiты на вайне,
Амаль пад самым Будапештам.
I не пабачыў ён мяне;
І казак не чытаў, канешне.
Са мной дамоў не майстраваў
Для снегiркоў i для сiнiчак.
I на радах дзед не збiраў
Са мной пунсовенькiх сунiчак.
I спiць ён там каторы год;
А дзень такi iм раз даецца.
Калi ў сне, абняўшы плот,
Стаiць дзед i жывым здаецца.
Праменьчык сядзе на медаль,
У ордэн загляне ён потым.
За хмарамi — бясконцы жаль,
Cтаяць дзяды ў божых ротах.
Унук прачнуўся — слаўны дзень!
Парад! Салют! Дзень Перамогi!
З партрэта паглядае жывы дзед,
I брукаваны край чужой дарогi.
Сяргей Брандт, 07.05.2013
У мамы, акрамя работы,
Ёсць абавязкi i турботы.
Завесцi ў садок дзяцей,
Зварыць кашу пасмачней.
Прыбраць хату, палiць кветкi,
Сёння гэта зробяць дзеткi.
Да суседкi на хвiлiнку —
I за працу Вера з Дзiмкам.
Пыл стаўбом, усё трасецца,
Адляцела з шафы дзверца.
У каструлю солькi — бух!
I яшчэ… з абедзьвух рук.
Кветкi залiлi вадою,
Дым гаркавы над плiтою.
Кот, схаваўшыся пад ложак,
Зашыпеў:“ Ратуй нас, Божа!”
Мама прыйдзе – будзе рада,
„Вось дык дзеткi, мабыць свята!“
Але: „ Што гэта, нягоднiкi?”
I маўчаць малыя шкоднiкi.
Сяргей Брандт, 06.05.2013
Мядзведзiк з хiтрай лiсiчкай
У „дурня” гуляюць на пстрычкi.
Якая ж там школа? Якiя турботы?
Гуляюць у карты амаль да суботы.
А што там у школе, якiя здарэннi?
Як пiшацца „танна” i хто есць карэннi?
I колькi ўсё ж будзе — калi тры па восем?
I роду якога вясна, лета, восень..?
Гульня на паветры – вясёлая справа,
Кiдай сабе карты налева, направа.
Якая там школа? Якiя турботы?
Яна ж, як варэнне – смачная лянота.
Сяргей Брандт, 02.05.2013
У бару — перапалох,
Упалiлi краты мох.
Ноччу ў хованкi гулялi,
I з газнiчкамi скакалi.
Не заўважылi iскрынку,
Што згубiлi ў хваiнках.
А пад ранiцу — не жарт!
Усе беглi на пажар.
„Як i чым цяпер тушыць?”
Мышы сталi галасiць.
Птушкi, звяры не маўчаць:
„Памажыце нам!”- крычаць.
Толькi ластаўка стралою
Праляцела над сасною.
I да хмар, што ў паднябессi.
„Бачыце, што там у лесе?”
Хмаркi шчокi ўсе надзьмулi:
„Бачылi, не прамiнулi.”
Затрос гром ды барадой
I залiў пажар вадой.
У бару зноў цiха-цiха,
Дзетак спаць кладзе яжыха.
А краты ад небяспекi
Атрымалі на арэхi.
Сяргей Брандт, 01.05.2013
|
|