|
Ехаў вожык на кiрмаш,
Тры мяхi вёз, як багаж —
Бульба, зерне, з мёдам глечкi,
У мястэчка каля рэчкi.
Яек жоўтых паўкаша,
На вазе стаiць дзяжа.
Пахне праным вельмi густа,
Мабыць сквашана капуста.
Малачка вёз у вядзерцы,
Трохi сала з чорным перцам.
У нядзелю гандаль хуткi,
Як прадасць, то купiць хустку.
Сваёй любай добрай жонцы
I фiранкi на ваконцы.
Для малых сваiх – свiстулькi,
Гаршчок новы для бабулькi.
Прадасць вожык яблычкi,
Купiць гальштук у пасачкi.
I пойдзе да касцёлу,
Падзячыць каб анёлаў.
Сяргей Брандт, 15.04.2013
Хлусы
Надзеýшы з ранiцы трусы,
Хлусяць у двары хлусы.
Марыйка кажа: «У мяне
Ёсць прапелер на спiне.
Зараз я яго ýключу
I над вамi палячу».
«Я- вядомы Чарадзей,
Кажа дзетачкам Андрэй —
-Чары-бары-чарару!
Вас у ягнят пераýтвару.
Бегаць будзеце ý траве
I крычаць: бе-бе-бе-бе.”
хлусы
Чытаць далей » Хлусы
Вясёлыя дзве гусачкi —
Парфум, рабыя хустачкi.
I модныя сукенкi,
Замежныя паненкі.
Не маючы турботаў,
Зайшлi да „Аэрафлоту”.
„Нядзеля, маем грошы,
Наведаць Мiнск мы можам!”
Ляцяць да Беларусi
Зайцы, авечкi, гусi.
Гяргечаць звонка гусачкi
Амаль, як беларусачкi.
„Добры дзень” i „Як прыемна”,
„Калi ласка!”, „Узаемна”.
Цольнiк кажа: „Гэй, панове!
Вы ж гаворыце на мове!
Можа ў школе вывучалi?”
„Не, ад бабцi атрымалi.”
Сяргей Брандт, 14.04.2013
Ён да хаты прыляцеў,
На дуб мокры цяжка сеў.
Паглядзеў у адзiн бок —
Снег ляжыць уздоўж дарог.
У другi бацян пабачыў —
Iмшыць белым, няма качак.
Зацягнула лужы шклом,
Вось табе i родны дом.
Уздыхнуў, знайшоў галiнку
I пайшоў без перапынку
Трэскi, смецце сабiраць,
На лiпе хатку будаваць.
Вунь як весела клякоча,
Вясна прыйдзе гэтай ноччу.
Сяргей Брандт, 12.04.2013
|
|