|
Брат малодшы мой — Цiмошка,
Спiць у сваiм маленькiм ложку.
Носiць боцiкi малыя,
Не пасуюць мне такiя.
Есць з маленькай мiскi кашу,
„Не смачная!”- малы кажа.
Брат маленькi, а вакол
Аж гудзiць ля брата дол.
Брат не ходзiць, ён маленькi,
Поўзае, як жук старэнькi.
Мама кажа: “Скора пойдзе!
Усе цацкi твае знойдзе!”
Можа лекаў якiх даць,
Каб не змог iх брат дастаць?
Лепей коўзай у краватцы
I цiшэй будзе ў хатцы.
Сяргей Брандт, 03.04.2013
Маленькае хлуслiвае шчаня
Ганяла пылянят ля самай хаты,
Насустрач раптам – гусачок цыбаты,
Яго баяцца ўсе ад Муркi да каня.
I што рабiць, ён возьме і ўшчыпне,
Хавацца трэба пад сухiя дровы.
А можа ў пуню да рудой каровы?
Пакуль пагроза зноў не прамiне.
Прайшоу гусак паважна па двары,
Шчаня застыла шэранькiм паленцам.
А потым кулем паняслося ў сенцы,
Дзе гаўкнула ўголас разы тры.
Што мне гусак – я спадару служу!
Магу сагнаць з дзяляначкi авечку.
Пакуль гусак не вернецца пад вечар —
Вартую гаспадарку i суседскую мяжу.
Сяргей Брандт, 01.04.2013
У краму да кандытара Слана
Маленькая мадэмуазэль зайшла.
Трымаючы з паперы парасон,
Яна сказала: „Прывiтанне, Слон!
Шукаю з сыру долькi „Мiлка”.
Слон кажа: ”Гэта нейкая памылка.
Мы прадаём усялякiя прысмакi,
Амаль гадкоў дванадцаць з гакам.
А сыр – не ў асартыменце,
Зайдзiце ў краму да Ваверкi Бэцi.
Там дзе арэшкi — ёсць сырныя долькi,
I не ад „Мiлкi“, а ад кароўкi Зоркi.
У краму да кандытара Слана
Аднойчы ранiцою Мыш зайшла.
Сяргей Брандт, 01.04.2013
Дзесьцi там, за агародам,
Жыве грак у чорных ботах.
Многа ведае ён баек
Пра зубра i смешных заек.
Пра сабачку i пра мышку,
Мабыць грак чытае кнiжкi.
Я яго ўвесь дзень чакаю,
Можа сёння завiтае…
Сяргей Брандт, 30.03.2013
|
|