Усе рубрыкі

Невясковы хлопчык – Сяргей Брандт

На нядзельку да бабулi —
Малы ўнук з самiх Мачулiшч.
Гарадскi i вельмi спрытны,
Пяць гадкоў, Бажко Мiкiтка.

0_b0a7a_dad3a938_L

Ужо чытае чыста словы,
Знае чым кармiць карову.
У кiшэньцы — тэлефончык,
Вось такi цудоўны хлопчык. Чытаць далей » Невясковы хлопчык – Сяргей Брандт

Сумны клён – Сяргей Брандт

Куды ты цячэш так iмклiва, рака?
— Заўсёды за сонцам, у абдымках ляска!

Хмаркi вясёлыя, куды вы бяжыце?
— За ветрыкам услед хавацца ў жыце!

Рэчка цячэ, ды хмаркi бягуць,
А клён усё сумуе: „З сабой не бяруць!”.

КЛЕН МОЙ

Сяргей Брандт, 11.03.2013

Павуцінка – Сяргей Брандт

Срэбрам ззяе павуцiнка,
Прывiтаць усiх хоча.
Зачапiлась за галiнку,
Засталась да ночы.

«Што тут робiш, дарагая?»
Зорны шлях пытае.
«Ты зусiм яшчэ малая
У гэтым цёмным краi.»

ïàóòèíà
Чытаць далей » Павуцінка – Сяргей Брандт

Сабачаня не качаня — Сяргей Брандт

Сабачаня не качаня-
Вады баiцца як агня.
А ранiцой так добра спiцца,
Не хочацца вадою мыцца.

I каб у ванне не купацца,
Пачынае зноў хавацца.
То пад ложак да бабулi,
А то ў шафу, пад кашулi.

ванная
Чытаць далей » Сабачаня не качаня — Сяргей Брандт