|
Гэты верш - з новай дзіцячай кнігі Рыгора Барадуліна -Выпаў грук у грома з рук- Ёсьць павук, нябачны, быццам сон,
Павуцінаю няўлоўны ён.
Абвівае шар зямны з імпэтам.
Той павук завецца інтэрнэтам.
Што было, што ёсьць,
Што будзе ў сьвеце –
Зьвесткі ёсьць пра ўсё ў інтэрнэце.
З дому не выходзячы нікуды
Можаш слухаць птушак, быццам цуды.
Ні пяра ня трэба, ні паперы
Сябру ліст прыслаць. Нячутна ў дзьверы
Грукнецца нябачны пашталён,
Ліст у той жа міг уручыць ён.
Слухай інтэрнэт, чытай, пішы –
Але й сам мазгамі варушы!
Рыгор Барадулін Чытаць далей » Павуціньне — вершык пра інтэрнэт (+mp3)
Коўдра з ложка,
Як на ножках,
Паскакала да дзвярэй.
І падушка з прасціною
Без аглядкі ўслед за ёю
Паімчалася хутчэй.
Я за свечку,
Свечка — ў печку!
Я за кніжку,
Але — дзе там! —
І яна за імі следам
Скок ды скок
І — наўцёк!
Я хачу напіцца чаю,
К самавару падбягаю,
А пузаты з усіх ног
Уцякае за парог.
Што такое?
Што такое?
Што тут робіцца ў пакоі?
І чаму ж
Усё кругом
Закруцілася круцёлкай
Ды памчалася бягом? Чытаць далей » Мыйдадзір — Карней Чукоўскі па-беларуску
У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Маслам падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.
Сядзіць, сядзіць белка
На арэхавым кусце, Чытаць далей » У куце сядзіць мядзведзь
Горкай, горкай горачкай,
Шоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Пратаптаў Ягорачка
Сцежачку да горачкі.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
І свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай
Шоў малы Ягорачка.
Блішчыць лядок
Блішчыць лядок аж страх,
Трашчыць лядок трах-трах. Чытаць далей » Горкай, горкай, горачкай…
|
|