Усе рубрыкі

Горкай, горкай, горачкай…

Крывая точка сказка

Горкай, горкай горачкай,
Шоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.

Пратаптаў Ягорачка
Сцежачку да горачкі.

Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
І свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.

Горкай, горкай, горачкай
Шоў малы Ягорачка.

Блішчыць лядок

Блішчыць лядок аж страх,
Трашчыць лядок трах-трах.
Імчу па ім канём,
Лячу па ім віхром!
Я скок, аж дым дыміць,
Сняжок кругом пыліць.

Кую, кую ножку

Кую, кую ножку.
Паеду ў дарожку,
За чатыры мілі,
Па масла, па сыры.

Дарожка крывая,
Кабылка кульгае,
Напраўлю цялежкі,
Паеду ў арэшкі.

Стану я іх трэсці,
Будуць дзеткі есці.

Са зборніку “Народныя дзіцячыя песенькі” В. Луцэвіч, Менск, 1939

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>