Жылі стары са старой
У цёмным лесе
За гарой.
Сорак год яны жылі,
А дзяцей не набылі.
I каб бавіць час
Як след,
Паляўнічым стаў той дзед.
Дзед сіло зрабіў
I раннем —
У тайгу на паляванне.
Зайчаня ў сіло злавіў,
Hiбы сына,
Прытуліў.
Абагрэў яго,
Вядома,
Да старой прынёс дадому:
— Хай у хаце пажыве, —
Упрыгожыць горкі век!..
— Хай жыве, —
Старая кажа. –
Мо сагрэе старасць нашу,
Наша горкае жыццё?..
Будзе Зай нам,
Як дзіцё!..
Зай на ўслончыку сядзеў,
Зай на вуліцу глядзеў.
Пагуляць Зай папрасіўся.
Дзед падумаў,
Пагадзіўся.
Даў абутак свой стары:
— Не загульвайся
Ў бары!..
Час мінуў.
І кліча дзед:
— Зай, Спяшайся на абед!
Ну, а шэры
У цёмны бор
Паімчаўся
Як вixop.
За жывое дзед крануты:
— Зай,
Вярні мне мой абутак!Мне цяпер без тарбасоў
Не прывезці з лесу дроў!Дый абутак мой стаптаны,
Ён не да твайго каптана…
Дзедаў бас даносіць вецер:
— Будуць касалапіць дзеці!
Дзед са зла бяду наклікаў,
След ва ўcix зайцоў вялікі.
Быццам бы ўсе яны
Зая дочкі i сыны.
Круцяць петлі так старанна
У абутку растаптаным!
Аўтар: Валянцін Лукша
віншуем з першым пастом! :)
Верш класны, толькі чаму заяц? Хіба не мядзведзь? Заяц на вока касы, гэта мядзведзь клышаногі:.