Усе рубрыкі

Чароўная казка пра нябесны слінг

Чароўная казка пра нябесны слінг Даўным-даўно, ў далёкай-далёкай чарадзейнай краіне, пасярэдзіне велізарнага возера, жылі людзі. Жылі яны на астраўках. Але гэтыя астраўкі былі такімі маленькімі, што на кожным магла змясціцца толькі адна хатка з невялічкім садам. А каб гуляць паўсюль і хадзіць ў госці, гэтыя людзі навучыліся лётаць. Ім трэба было толькі падумаць аб чым-небудзь добрым, усміхнуцца, раскінуць рукі, і яны ўзнімаліся ў паветра як птушкі. Таму людзі гэтыя былі заўсёды вясёлыя, любілі танчыць і спяваць песні.

І толькі маладыя матулі гэтага народа былі журботныя. Бо калі нараджаўся маленькі хлопчык альбо дзяўчынка, іх трэба было трымаць на ручках, пакуль яны не падрастуць і не змогуць лётаць самі побач з мамай і татам. Таму матулям прыходзілася жыць на сваёй выспе, чакаць тату, які змог бы адвезці іх на лодцы ў госці да бабулі і дзядулі. А тым, у каго лодкі не было, зусім прыходзілася цяжка — трэба было надоўга забыцца на сяброў. Некаторыя матулі з-за гэтага станавіліся такія журботныя, што маглі зусім вывучыцца думаць аб добрым ды ўсміхацца. Тады ім прыходзілася займацца толькі сваёй хатай і агародам да глыбокай старасці.

І вось аднойчы ў сям’і вандроўніка нарадзілася маленькая дзяўчынка. У яе былі такія ж зялёныя вочкі, як у цябе, мая маляўка! Маладая Мама вельмі любіла сваю Малую. Кожны дзень яны выдумлялі што-небудзь цікавае: лавілі матылёў, кармілі рыбак, што лёталі вакол, спявалі разам з птушкамі і марылі аб тым дні, калі змогуць разам узняцца ў неба. Тата-Вандроўнік прывозіў ім розныя падарункі з далёкіх краін і імкнуўся часцей цешыць іх.

Набліжаўся Татаў дзень нараджэння. Маладая Мама і Малая прыдумалі падарыць Тату шалік, бо яму часта прыходзілася наведваць краіны, якія былі не вельмі ўжо і цёплыя. Яны сабралі шмат рознакаляровых травінак, лісця і кветак, і пачалі працаваць. Шалік павінен быць вельмі доўгі і шырокі, каб Таце было ў ім утульна і цёпла.

Так за працай ляцеў час. І вось, напярэдадні дня нараджэння падарунак гатовы! Шалік атрымаўся выдатны, лёгкі і мяккі! Матуля падхапіла шалік, і яны з Малой пачалі кружыцца па садзе. “Глядзі, калі Тата павяжа на сябе наш падарунак і паляціць, канцы шаліка будуць раздзімацца за ім і пералівацца ўсімі колерамі вясёлкі“, — сказала Мама і засмяялася. Раптам наляцеў вецер і шалік ахутаў Маму і Малую. Ім было вельмі цёпла і ўтульна разам, яны смяяліся і… Маці раскінула рукі і паляцела разам з дзяўчынкай!

З тое пары жыццё матуль гэтай краіны стала выдатным і вольным, і яны заўсёды былі вясёлыя і шчаслівыя!

Аўтар казкі: Дынара (Карыца), aдна з пераможцаў конкурсу “Лапікавыя казкі“, прысвечанага слінгам.

ужо 3 абмяркоўваюць Чароўная казка пра нябесны слінг

  • Наталля Д

    “падарыць Таце” — шэдэўр
    на літаратурнай мове — тату (давальны склон)
    чаму б не задзейнічаць некаторых беларускамоўных бацькоў (я думаю, сярод іх і філолагаў хапае) для банальнай карэктуры?
    у казцы шмат памылак акрамя ўказанай

  • Наталля Д

    дарэчы, сама казка даволі мілая, ніяк не хацела прынізіць мастацкія вартасці

  • […] Здесь вы найдете не просто сказки. Здесь собраны не только народные, но и авторские произведения. Причем их интересно читать и взрослым, потому что четко прослеживаются новомодные мотивы. Чего стоит только Чароўная казка пра нябесны слінг. […]

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>