Першага траўня ізноў пачала працаваць дзіцячая чыгунка ў Менску.
Дзіцячая чыгунка ў мініяцюры паўтарае ўсё, што ёсць на такой вялікай гаспадарцы як Беларуская чыгунка. Для маленькіх пасажыраў вандроўка на дзіцячым цягніку – гэта не проста займальная паездка, але і далучэнне да тэхнікі, знаёмства з чыгуначнымі прафесіямі. На Дзіцячай чыгунцы тры станцыі, працягласць трасы амаль 5 кіламетраў.
У чакальнай залі вы зможаце паглядзець дзеючы макет чыгункі з некалькімі саставамі, станцыяй Мураванкай ды іншымі элементамі ландшафту. Усё зроблена рукамі выхаванцаў гуртка пры чыгунцы. Адзін з яго кіраўнікоў — Юры Панін — з задавальненнем распавядзе вам і вашым дзеткам па-беларуску, як тут што працуе і з чаго зроблена.
А яшчэ там часта бадзяюцца і ахвотна фатаграфуюцца з дзецьмі розныя мульт-персанажы.
Час працы:
Травень – субота, нядзеля і святочныя дні з 11.00 да 18.00.
Чэрвень-жнівень – серада, чацвер з 11.00 да 14.50; субота, нядзеля, святочныя дні — з 11.00 да 18.00.
Інтэрвал руху цягнікоў 30 хвілін.Кантакты:
Адрас: Менск, праспект Незалежнасці, 86 (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)
Тэлефон: +375 (17) 264-25-22
Вялікі дзякуй за сайт!!!!!!
Майму сыну зараз 5 гадоў і я з радасцю буду карыстацца ўсім, што вы прапануеце для дзетак. Часам сутыкнулася па працы з тым, што ў нэце няма беларускіх прыказак (прымавак)не кажучы пра казкі і іншыя творы. Знайшла і расейскія, і украінскія і шмат іншых, а беларускія проста выпалі з небасхілу. Добра, што вы змаглі запоўніць гэту пустэчу.
Дзякуй за каментар, Анастасія. Ў нас таксама шмат у каго дзеткі аднолькавага з вашымі ўзросту;) таму думаю будзе цікава сапраўды. калі збярэцеся з сіламі — далучайцеся да аўтараў таксама :)
[…] Дзіцячая чыгунка пачала працаваць […]