Усе рубрыкі

Дзіцячая чыгунка пачала працаваць

Першага траўня ізноў пачала працаваць дзіцячая чыгунка ў Менску.

Дзіцячая чыгунка ў мініяцюры паўтарае ўсё, што ёсць на такой вялікай гаспадарцы як Беларуская чыгунка. Для маленькіх пасажыраў вандроўка на дзіцячым цягніку – гэта не проста займальная паездка, але і далучэнне да тэхнікі, знаёмства з чыгуначнымі прафесіямі. На Дзіцячай чыгунцы тры станцыі, працягласць трасы амаль 5 кіламетраў.

У чакальнай залі вы зможаце паглядзець дзеючы макет чыгункі з некалькімі саставамі, станцыяй Мураванкай ды іншымі элементамі ландшафту. Усё зроблена рукамі выхаванцаў гуртка пры чыгунцы. Адзін з яго кіраўнікоў — Юры Панін — з задавальненнем распавядзе вам і вашым дзеткам па-беларуску, як тут што працуе і з чаго зроблена.

А яшчэ там часта бадзяюцца і ахвотна фатаграфуюцца з дзецьмі розныя мульт-персанажы.

Час працы:
Травень – субота, нядзеля і святочныя дні з 11.00 да 18.00.
Чэрвень-жнівень – серада, чацвер з 11.00 да 14.50; субота, нядзеля, святочныя дні — з 11.00 да 18.00.
Інтэрвал руху цягнікоў 30 хвілін.

Кантакты:
Адрас: Менск, праспект Незалежнасці, 86 (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)
Тэлефон: +375 (17) 264-25-22

ужо 3 абмяркоўваюць Дзіцячая чыгунка пачала працаваць

  • Анастасія

    Вялікі дзякуй за сайт!!!!!!
    Майму сыну зараз 5 гадоў і я з радасцю буду карыстацца ўсім, што вы прапануеце для дзетак. Часам сутыкнулася па працы з тым, што ў нэце няма беларускіх прыказак (прымавак)не кажучы пра казкі і іншыя творы. Знайшла і расейскія, і украінскія і шмат іншых, а беларускія проста выпалі з небасхілу. Добра, што вы змаглі запоўніць гэту пустэчу.

  • Дзякуй за каментар, Анастасія. Ў нас таксама шмат у каго дзеткі аднолькавага з вашымі ўзросту;) таму думаю будзе цікава сапраўды. калі збярэцеся з сіламі — далучайцеся да аўтараў таксама :)

Каментаваць Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка" - Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>