Кот у будцы спiць драўлянай,
Сад вартуе паслухмяна.
А кароўка пылянятак
Кормiць пернiкамі з мятай. 
Птушкi пад вадой спяваюць,
Рыбкi кветачкi збiраюць.
Конь ляцiць далёка ў вырай,
На небе сонцаў аж чатыры!
I пытае брата Мiлка:
„Дзе схавалася памылка?”  

Сяргей Брандт, 14.03.2013









 
Каментаваць