Усе рубрыкі

Гульні для дарослых: 60-мятровы ружовы трус

60-мятровы цацачны трус ляжыць на гары Калетта Фава (1.5 км у вышыню). Гэтая гара знаходзіцца на поўначы Італіі, у рэгіёне П’емонт.

Беларускія народныя гульні для дарослых

Такога вялікага ружовага труса зрабіла венская творчая група “Жэлацін”. На гэтую цацку можна ўзбірацца, паляжаць, паспаць, пагуляцца з ім. Трус зроблены з мяккіх, воданепранікальных матэрыялаў, а ўсярэдзіне набіты сенам. Яго вязалі з ружовай поўсці сотні мясцовых бабуль.

Побач з гэтай цацкай усе адчуваюць сябе Гуліверамі.

Дарэчы, па словах аднаго дзядзькі, гэтага труса зрабілі не толькі, каб на яго глядзець. Бо кожны заўсёды можаце ўзлезці на яго па лесвіцы і паляжаць на 6-мятровым жывоціку. Менавіта гэта прыцягвае сюды тысячы турыстаў кожны год.

Зараз гэтую цацку для дарослых відаць нават на мапах Гугла.

Беларускія народныя гульні для дарослых

Аднак такое хараство не даўгавечнае — трусу засталося жыць усяго 15 гадоў. З іншага боку, той, у каго пакуль няма сродкаў пабачыцца з “вельмі дарослым ружовым трусам”, за 15 гадоў паспее іх назапасіць…

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>