Ідзе каза рагатая

Ідзе каза рагатая,
Ідзе каза, ідзе,
Барадой трасе.
“Хто кашу не есць,
Малачка не п’е –
Таго забадаю,
На рогі пасаджу”.
***
Ой, бычок, мой бысенька,
Залатая лысінка,
Бадучыя рогі,
Тупучыя ногі.
Паціханьку ты хадзі
І дзіцятка не будзі.
***














Новыя каментары