Ой, люлі, люлі, люлі

Ой люлі, люлі, люлі,
Прыляцелі жураўлі.
Журавелькі доўганогі
Не знайшлі сабе дарогі.
Яны селі на вароты, —
А вароты скрыгі… скрып…
Не будзіце нашу дзетку,
Наша дзетка спіць, спіць.
***
Люлі, люлі, люлі,
Прыляцелі куры.
Селі на варотах
У чырвоных ботах,
Сталі сакатаці.
Што курачкам даці?
Ці ячменьку жменьку?
Ці гарошку трошку?
Ці жыта карыта?
Ці бобу каробу?
Трэба даць ім грэчкі,
Каб неслі яечкі.
. Спявае Вольга Паўлоўская
Паслухаць:Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version . You also need to have JavaScript enabled in your browser.
***
Люлі, люлі, люлі,
Палез кот па дулі,
Памарозіў лапкі,
Палез на палаткі.
Сталі лапкі грэцца,
Недзе кату дзецца.
Няхай каток не вурчыць,
А дзіцятка спіць, маўчыць.
***
Люлі, люлі, люлі,
Кот схадзіў у дулі.
Наеўся, напіўся
Дый важным зрабіўся,
Сеў сабе на зэдлі,
Зайграў на басэтлі,
Працаваць не хоча,
Сам сабе мармоча:
“— Муры, муры, мыра
Не хачу ні сыра,
Ні кавалка сала,
Мне ўсяго дастала…”
Грае кот і жмурыцца,
Нешта з норкі курыцца.
Люлі, люлі, люшанькі,
Стрыгуць ў ката вушанькі,
Хвост вужакай круціцца,
Капцюры вон лупяцца.
З цёмнай норкі-дзірачкі
Ля ката, ля мурачкі
Мышка паказалася,
Кругом азіралася,
Паветрыка нюхала,
Дый вухам ўсё слухала…
Сцеражыся, мышанька,
Будзе бяда-ліханька…
Коціка не бачачы,
Пайшла мышка, скачачы…
Ой, бяда ўжо блізіцца.
Кот на лапкі нізіцца,
Сыру, сала кот не хочыць,
А на мышку капцюр точыць.
Да мышэй ён, калі й сыты,
Вораг — страшны і сярдзіты.
Са зборніку “Народныя дзіцячыя песенькі” В. Луцэвіч, Менск, 1939
Слухайце таксама калыханкі у выкананні Рыгора Барадуліна:
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version . You also need to have JavaScript enabled in your browser.
***
Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:








(2 усяго, быццам: 8.50 з 10)





Каб яшчэ музыка была…..
калі ласка, дадалі адну калыханку
дадалі калыханку ў выкананні Рыгора Барадуліна