Калi зямля мая прачнецца
Ад сну, што даўжынёй з жыццё.
Сцяг над краiнай узаўецца —
Святы Міндоўг з стальным канём.
A птушкi з вялiкосных даляў
У голас гiмн зямлi спяюць.
Ды знiкне гук цяжкiх кандалаў,
Як людзi добра зажывуць.
На мове роднай загавораць,
Лес з раўчуком, дуб на палi.
Што знiкнуць нават слёзы, гора,
Як жаль чарнобыльскай зямлi.
З сваёй крывёй жыццё аддалi,
Не пойдзем болей у палон.
Што мы з чырвоным пагублялi,
Як каматозны доўгi сон.
Калi зямля мая прачнецца?
Сяргей Брандт, 19.04.2014
Каментаваць