Пераможцам музычнага конкурсу “Еўрабачанне-2009” стаў нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак з песняй «Казка». Віншуем яго і слухаем яшчэ раз!
Вольны пераклад:
Шмат гадоў таму, калі я быў маладзейшы,
Мне падабалася адна знаёмая дзяўчынка.
Яна была мая, мы кахалі адзін аднаго,
Гэта было калісьці, але ж гэта было сапраўды
Я закаханы ў казку,
Нават калі ад гэтага балюча.
Мне ўсё адно, калі я з глузду з’еду,
Бо я ўжо і так пракляты.Кожны дзень мы пачыналі сварыцца,
Кожную ноч мы зноў улюбляліся.
Ніхто не прынясе мне большага смутку,
Але ніхто не прынясе мне і гэтулькі радасці.Не ведаю, што ж я нарабіў,
Калі нечакана мы расталіся.
Сёння не магу знайсці яе,
Але калі знайду, мы усё пачнём спачатку!
Кожны дзень — казка! ;)
Было раней, як быў я хлопцам,
Я хадзіў з адной дзяўчой.
Яна была маёю быццам,
А цяпер я ўвесь ня свой —
Закаханы ў казку я,
Такой відаць мой кон.
Хай баліць, хай я вар’ят,
Ужо на мне праклён.
Кожны дзень між намі бойка,
Кожнай ноччу зноўку мір.
Яна была мне чарай горкай,
Але й была мне мой кумір.
Я ня ведаю як выйшла,
Раптам разьмінуліся.
Ейны сьлед даўно згубіўся,
Але як знойдзецца, то зноў палюбімся!
Закаханы ў казку я,
Такой відаць мой кон.
Хай баліць, хай я вар’ят,
Ужо на мне праклён.
http://ausvald.livejournal.com/296185.html
слушна адмін пераклаў. малайца. толькі мне здаецца, што трэба пісаць: “Такі відаць мой кон” Віншую за выдатны пераклад!:)
дзякуй. ну наогул even if it hurts даслоўна — нават калі гэта раніць:)
у другім перакладзе, дарэчы, не зусім дакладна 4 радок перакладзены, сэнс сур’ёзна памяняўся
дарэчы, вось так будзе менавіта пад песенны рытм:
Шмат гадоў таму я быў малойцам,
Спадабаў адну дзяўчо.
Была маёй яна, і мы былі каханкі,
Даўно было, але было ўсё так!
У казку закаханы я,
Няхай баліць з таго.
Мне ўсё адно, ці буду я вар’ят,
Бо я і так пракляты.
Кожны дзень мы ўсё сварыліся,
Ўноч ізноў улюбляліся.
Хто яшчэ мне дасць больш смутку,
Хто яшчэ мне гэтулькі радасці дасць!
Што нарабіў, я стуль не ведаў,
Мы нечакана расталіся.
Сёння я знайсці яе не у сілах,
Калі ж знайду, мы усё пачнём ізноў!
Кастусь Знарачан
Віцебск
21.05.2009
Казка
(Паводле Алеся Рыбака)
Мне дзяўчынку-аблачынку
Лёс з нябёс, відаць, паслаў.
Патаналі мы ў абдымках,
Я ёй вусны цалаваў.
Я кахаў, святы і грэшны,
Як я ўмеў адзін.
Са слязой цяпер усмешка,
З жалем успамін.
Дзень сварыў — мірыла ночка,
Што было, даўно прайшло.
З аблачынкай-сінявочкай
Маё шчасцейка сплыло.
І няма душы спачынку,
Памяць рады не дае:
Пра дзяўчынку-аблачынку
Мары марныя мае.
Я кахаў, святы і грэшны,
Як я ўмеў адзін.
Са слязой цяпер усмешка,
З жалем успамін.
http://www.svaboda.org/content/article/1735584.html
***
Ведаў я адну дзяўчыну
З тых часоў прайшлі гады
Мы плылі у аблачынах
Хоць даўно… Ды сапраўды…
Ў казку я закаханы зноў
Гэты боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.
Сваркі ўдзень, каханьне ўночы
Так ніхто, ніколі, не
Мне журбой ня поўніў вочы,
Так ня нёс у рай мяне.
Ў казку я закаханы зноў
Гэты боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.
Ростань лёс прынёс раптоўна
Я прысьпешваю хаду
Каб усё пачаць ізноў нам
Як знайду, цябе знайду.
Ў казку я закаханы зноў
Гэты боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.
А яна – казка, гэта так
І мой боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.
http://sokalau-vojus.livejournal.com/
Кастусь Знарачан з Віцебску, брава! Лепш, напэўна, ніхто не перакладзе. Гэта нават не пераклад, думаю, гэта свой цудоўны твор на добрай беларускай мове. Трэба толькі папрасіць Рыбака гэта спець.:-))))) Калі ён валодае, канешне, беларускай мовай. Мусіць, з нарвежскай у яго лепш.
Казка
Колісь быў я маладзейшы,
Адно дзяўчо я ўпадабаў.
Мы плылі ў сьвятле каханьня.
Дзе той час? Куды прапаў?
Пакахаў пэўна казку я,
Боль нашу ў сабе.
Мне ўсё адно, можа я вар’ят,
Злых закляцьцяў зьбег.
Што ні дзень мы ў бой сягалі,
Што ні ноч кахалі зноў.
Мне яна была журбою,
Але ўзьняла мяне да зор агнёў.
Што зрабіў, не разумею.
Раптоўна шлях нас разлучыў.
Я цяпер яе шукаю,
Калі знайду, сябе нам не змагчы.
Пакахаў пэўна казку я,
Боль нашу ў сабе.
Мне ўсё адно, можа я вар’ят,
Злых закляцьцяў зьбег.
Яна – казка ўсё ж,
Так…
Боль нашу ў сабе.
Мне ўсё адно, можа я вар’ят,
Злых закляцьцяў зьбег.
http://balachon.livejournal.com