Усе рубрыкі

Хлусы

Хлусы

Надзеýшы з ранiцы трусы,
Хлусяць у двары хлусы.

Марыйка кажа: «У мяне
Ёсць прапелер на спiне.
Зараз я яго ýключу
I над вамi палячу».

«Я- вядомы Чарадзей,
Кажа дзетачкам Андрэй —
-Чары-бары-чарару!
Вас у ягнят пераýтвару.
Бегаць будзеце ý траве
I крычаць: бе-бе-бе-бе.”

хлусы

хлусы

«У мяне чароýны гузiк,-

Кажа Пеця-карапузiк —
Я на гузiк нацiскаю,
Ем усё,што загадаю».

Кажа Кастусёк кiрпаты:
«У мяне дзiýная лапата.
Лапатка гэтая з лапат,
Зараз адшукае клад.»

«У мяне ёсць конiк Кося,-
Кажа ý панчохах Зося.
-Кось-кось-кось, мой мiлы Кося.
Сам сабе ён траýку косiць».

Нахлусяцца за дзень хлусы,
Нават мокрыя трусы.

хлусы

хлусы

Нагамоняцца,сядзяць,
Языкi ýжо баляць.
Хлусiць болей неахвота
I дадому йсцi лянота.

Верасень 2011г.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>