Усе рубрыкі

Ходзіць кныр з кныранятамі

Скарагаворкі мядзведзя давялі...))

Адна сарока, адна марока,
сорак сарок, сорак марок.

Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.

Каваль каваў каня,
конь кавалю капытом,
каваль каню калом.

Каля кавалёвае кузьні
ходзіць кныр з кныранятамі

Клюйце, куры,
крупы каля ступы.

Крывая цяцера просту крывіць.

Лавіў рыбак судака,
судак лавіў рыбака:
лоўка, рыбак, ловіш —
судаку сорам робіш.

Мы бачылі бабра,
і нам сказаў бобра,
што нам будзе добра.

Пад вываратнямі вавёрка
ўе вяроўкі вёртка.

Паслалі сабаку па табаку
ані сабакі, ані табакі.

Трухлявую дзеравіну
дзятлы дзяўбуць дзюбамі.

Уцякай, цецяручыха,
зь цецяручанятамі.

Цецяручыха
цецяручанятам
цеста месіць.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>