Кропка гледжаньня мінчукоў.
Вам пашанцавала, калі:
— ва двары заўсёды ёсць месца для паркоўкі
— чарга ў дзіцячы садок падыйдзе да паўналецця дзіцяці
— вы жывеце асобна ад бацькоў
— вы жывеце ня далей за 10 хвілін ад мэтро
— вы працуеце ня далей за 10 хвілін ад мэтро
— калі едзіце на працу і з працы, вам ня трэба рабіць перасадак.
Кропка гледжаньня астатніх беларусаў.
Вам пашанцавала, калі:
— вы жывеце ў Мінску.
Увялі на беларускай чыгунцы вагоны для мужчын і для жанчын.
Уваходзіць мужык у купэ, а там яшчэ тры мужыка сядзяць.
— Ня зразумеў?.. — здзіўляецца дзядзька.
— Што, таксама ў жаночае купэ квіток браў?..
Каментаваць