Кропка косiць, коска — не,
Можа лiха прамiне?
Твая ж хата пэўна з краю?
Там цябе цiвун чакае.
Стог руды гнiлой саломы,
Што далей табе вядома?
Можа не вярнуў пазыкi?
Гэта коска, а не лiха.
Хто паставiць на каленi?
Працуй болей, рахнуй пенi.
Кропка косіць, коска – не,
Можа беднасць прамiне.
У кiшэнi толькi вецер,
Круцiць дзюры, мяце смецце.
За мяжою кажуць: “Добра,
Бульбы много, але дробнай”.
Другi пан — патрэбна кленчыць,
На замежнай мове енчыць.
Кропка косiць, коска – не,
Можа час злы прамiне?
Не магчыма жыць у скрусе,
Я i ты — мы ж беларусы.
Зямлю бацькi, дзеда, свата
Берагчы павiнны свята.
Коска, кропка, кропка, коска.
Жывi добра, доўга, вёска!
Лiхам нас не запалохаць,
Нам бы веры старой трохi.
Сяргей Качанаў-Брандт, 12.10.2015
Каментаваць