Усе рубрыкі

Ласачка-паласачка, дзе была? У Бога…

Ладкі-ладушкі,
Прыляцелі птушкі,

Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці,
Нечага ім даці.
Насыплю гарошку,
Каб пад’елі трошку,
Ды падсыплю грэчкі,
Каб неслі яечкі.
Сталі сакатаці,
Нечага ім даці,
Грэчкі не ядуць,
Яек не нясуць.

* * *

Лады-лады-ладкі,
Малыя рабяткі

Гарох малацілі —
Цапы паламілі.
Лады-лады-ладкі!
— Дзе былі?
— У бабкі!
— Што елі?
— Кашку!
— А што пілі?
— Бражку!
Кашка — масляная,
Бражка — смачненькая.
Папілі, паелі —
Дамоў паляцелі,
На вароты селі,
«Ладушкі» запелі.

* * *

Гоп-гоп, і-га-га.
На буланцы едзець Янка,

Паўтараста рублей санкі,
Пяцьдзесят рублей дуга,
А кабылка паўрубля.
Гоп-гоп, і-га-га.

* * *

Сарока, варона
Дзецям кашу варыла,

На прыпечку ставіла,
Качаргой мяшала,
Паляном давала.
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
А гэтаму, маленькаму, не стала.
Бяжы, малы, па вадзіцу,
Знойдзеш кашку на паліцы.
Тут пень, тут калода,
Тут зімняя, а тут цёплая вадзіца.

* * *

Тфу-тфу-тфу.
Варыла, варыла мышка кашку,

На палонічку дзяліла.
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала.
А ты, маленькі, невялічкі,
Бяжы па вадзічку.
Табе кашка ў гаршочку на паліцы.
Тут пень, тут калода,
Тут мох, тут балота,
Тут крыніца,
А там зімняя вадзіца.

* * *

— Бегаў бай па сцяне
У чырвоным каптане.

Добрая мая казка ці не?
— Добрая.
— Як табе добрая, то і мне добрая.

Бегаў бай па сцяне
У чырвоным каптане.
Добрая мая казка ці не?
— Ну, добрая.
— Як табе добрая, то і мне добрая.

Бегаў бай па сцяне
У чырвоным каптане.
Добрая мая казка ці не?
— Ай, ідзі ты.

* * *

Ладкі-ладкі,
Каб кароўкі гладкі

Малачко давалі,
Дзетак гадавалі.
Ладу-ладу-ладкі,
Пабіліся бабкі
Пасярод рынку
За сівую свінку,
Пасярод места
За камок цеста.

* * *

— Ладкі-ладкі,
Дзе былі?

— У бабкі!
— А што елі?
— Кашку!
Кашка з алеем,
Есці не ўмеем.

* * *

Чыкі-чыкі, сарока!
Прыляцела далёка,

Села ў пана на таку,
А пан кажа: — Засяку!
— А, паночку, не сячы,
Буду табе служыці,
Дзеткам кашу варыці,
На прыпечку дзяліці.
Гэтаму дала, гэтаму дала.
А гэтаму — не дала:
— Ты ж, маленькі, круп не драў,
Вады не насіў, дзяжы не мясіў.
Ідзі, малы, па ваду,
Табе кашка на ляду,
А місачка на паліцы,
А лыжачка ў дайніцы.

* * *

Кую-кую ножку,
Паеду ў дарожку,

Дарожка крывенька,
Кабылка сляпенька.
Кую-кую пятку,
Паеду к братку.
У майго братка
На гарэ хатка,
І стажок, і млынок,
І моркаўкі градка.

* * *

Кую-кую ножку,
Паеду ў дарожку,

Зарэжу барана,
Завязу да пана.
Пан дасць гасцінца
У белай хусцінцы.
Да ножкі прывяжам,
Нікому не скажам.

* * *

Кую-кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Сам на кабыле,
Сама на карове,
Дзеці на цялятах,
Слугі на сабаках.
Дарожка крывая,
Кабылка храмая.

* * *

— Ласачка, ласачка!
Дзе была?

— У Бога.
— Што рабіла?
— Кросны ткала.
— Што зарабіла?
— Кусочак сала.
— Дзе ж тое сала?
— Кошка ўкрала.
— А дзе тая кошка?
— Пад печ пайшла.
— А дзе тая печ?
— Агонь спаліў.
— А дзе той агонь?
— Вада заліла.
— А дзе тая вада?
— Вол папіў.
— А дзе той вол?
— Доўбня ўбіла.
— А дзе тая доўбня?
— Шашукі паелі.
— А дзе тыя шашукі?
— Куры паклявалі.
— А дзе тыя куры?
— На мора паляцелі.
— А дзе тое мора?
— Красачкамі зарасло.
— А дзе тыя красачкі?
— Дзеўкі парвалі.
— А дзе ж тыя дзеўкі?
— Хлопцы пабралі.
— А дзе тыя хлопцы?
— На вайну пайшлі.

* * *

Дожджык, дожджык, перастань,
Я паеду на Растань,

Куплю табе сарафан.
Паеду на Кіеў
Богу маліцца,
Хрысту пакланіцца.
Як у Бога сірата
Адкрывала варата
Ключыкам-замочкам,
Шоўкавым платочкам.

* * *

Божая кароўка,
Паляці на небка.
Прынясі нам хлебка,
Чорнага і белага,
Толькі негарэлага.

***

Дражнілкі

Андрэй, не дурэй,
Не дзяры сарочкі,
Не ты ткаў, не ты праў,
Не твае і дочкі.

* * *

Кацярына-Кацька
Не слухала бацьку,

Пайшла ў даліну —
Знайшла Акуліну.
Пайшла ў другую —
Знайшла рагуліну.

* * *

Іван-балван
Качарыжкі каваў,

Цыганам прадаваў.
Цыгане не купілі,
Івана аблупілі.

* * *

Сівы-сівы, па колькі слівы?
Як па пяць, то буду браць.
Як па дваццаць пяць,
То няхай табе згараць.

* * *

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>