Усе рубрыкі

ЛЯЛЕЧНАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ – Сяргей Брандт

Чарга дзетак ля «Батлейкi» -
Надзi, Светы i Андрэйкi.
Вочкi зоркамi гараць,
Сёння казка пра цара.

«У цара было тры сына,
Першы рослы быў дзяцiна.
Другi быў не так не гэтак,
Вандраваць любiў па свету.
19-03-13-2-0
А апошнi, хлопец меньшы,
Дурнем быў амаль найлепшым…»
Вось дык цуднае здарэнне,
Для маленькiх прадстаўленне.

Як жывыя лялькі скачуць,
Усмiхаюцца i плачуць.
Дзеткi пiльна назiраюць
I дабра ў канцы чакаюць.

Што карона там ды грошы -
Дабро заўсёды пераможа.
Нiкiты, Зойкi i Сяргейкi -
Аншлаг сягоння ў „Батлейкi”.

Сяргей Брандт, 10.07.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>