Усе рубрыкі

Май… Травень. Ярац на двары!

Сёння — 1 мая, першы дзень новага месяца.
Май — гэта апошні месяц вясны.
Па-беларуску май завуць “травень”. Ведаеце чаму?

Травень прыйшоў...

У маі звычайна распускаецца зеляніна. Пра яе і нагадвае другая назва месяца — травень. Гэтае найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці, і таму зараз прынятае у сучаснай беларускай мове, на якой мы з вамі размаўляем, чытаем і пішам.

Цікава, што май нашыя продкі таксама называлі “ярац” — у гонар бажаства ўрадлівасці Ярылы. Але зараз аб гэтым мала хто ведае.

А гэта сам Ярыла - можа, і пра яго мы як-небудзь вам распавядзем;)

А гэта сам Ярыла - можа, і пра яго мы як-небудзь вам распавядзем;)

А ці ведаеце вы, адкуль узялася назва “май”?
Гэта слова ўзятае з лацінскай мовы. Рымляне прысвяцілі месяц багіні зямлі Маі. Дарэчы, тая ж аснова таксама ў нямецкай і французскай мовах – Mai, англійскай – May, польскай – maj, венгерскай – majus, рускай – май, і інш.

Май — найпрыгажэйшая пара года. Цвітуць бяроза, клён, чаромха, наогул усе дрэвы і кусты. Паплавы і паляны пакрываюцца кветкамі. Прырода напаўняецца спевамі птушак, што паспелі ўжо вярнуцца з выраю. З`яўляецца шмат насякомых, майскія жукі захопліваюць дрэвы.

Беларускія прыказкі пра май

Малюнак В.Пepцoвa

Малюнак В.Пepцoвa

У гэтым месяцы першы раз пасля зімы гоняць скаціну ў поле, таму беларускія сяляне маюць шмат “жыццёва-неабходных” прымавак пра травень, напрыклад: “Май — жывёлу ў поле пхай”. I хоць да лета было рукою падаць, народны разлік папярэджвае: “Май зямлю грэе, а сіверам вее”. Работы з кожным днём прыбывае, але гаспадар не спяшаўся даверыцца такому няпэўнаму яшчэ цяплу: “Май — валам дай, а сам на печ уцякай”. І г.д.

  • Май лясы прыбірае — лета ў госці запрашае.
  • Травень зялёнай травой славен.
  • Май зямлю грэе, а сіверам вее.
  • Май – валам дай, а сам на печ ўцякай.
  • Май – жывёлу ў поле пхай.
  • Майская трава галоднага корміць.
  • Май – і пад кустом рай.
  • Травень — усяго года рай.
  • Травень — салаўінае лета.
  • У травень на траве сядзець, траву піць, травой лячыцца (так казалі, бо трава і кветкі ў гэтым месяцы асабліва гаючыя і магутныя, яны здольныя лячыць сваімі сокамі самыя цяжкія хваробы).

Цікава, што ў рымлян у першы дзень траўня быў звычай садзіць дрэва, што называлі “маем”. У беларусаў гэтыя абрады таксама захаваліся да нашых дзён і робяцца на Сёмуху.

Падзякі galinaartemenko за інфармацыю.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>