Усе рубрыкі

Мыйдадзір — Карней Чукоўскі па-беларуску

Коўдра з ложка,
Як на ножках,
Паскакала да дзвярэй.
І падушка з прасціною
Без аглядкі ўслед за ёю
Паімчалася хутчэй.

Карней Чукоўскі - Мыйдадзір

Я за свечку,
Свечка — ў печку!
Я за кніжку,
Але — дзе там! —
І яна за імі следам
Скок ды скок
І — наўцёк!

Я хачу напіцца чаю,
К самавару падбягаю,
А пузаты з усіх ног
Уцякае за парог.

Што такое?
Што такое?
Што тут робіцца ў пакоі?
І чаму ж
Усё кругом
Закруцілася круцёлкай
Ды памчалася бягом?

Стол за лыжкай,
Бот за кніжкай,
Качарга за пірагом —
Мітусіцца ўсё
І скача,
І ляціць усё кулём.

Раптам з мамінай са спальні,
Перапоўнены вадой,
Выбягае Умывальнік
І ківае галавой:

«Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны,
Не хлапчук, а парася!
Ты чарней за камінара!
Падзівіся на сябе:
У цябе на шыі сажа,
У цябе на носе каша.
Ты ж увесь такі мурзіла,
Што і кніжкі і чарніла
Паўцякалі ад цябе.

На світанні, раніцою,
Чыста мыюцца вадою
Мышаняты й кацяняты,
Кураняты й качаняты
І конікі-скакуны.

Ты адзін не любіш мыцца,
І няма чаго дзівіцца,
Што ўцякаюць ад мурзілы
І панчохі, і штаны.

Я — вялікі Умывальнік,
Я — вядомы Мыйдадзір,
Умывальнікаў Начальнік
І вяхотак Камандзір!

Варта тупнуць мне нагою,
Варта толькі мне гукнуць,
Дык сюды усёй гурбою
Умывальнікі ўбягуць
І цябе тут з галавою
У балею акунуць!»

Стукнуў ён у медны таз
І гукнуў: «Кара-барас!»

І адразу шчоткі, шчоткі
Затрашчалі, як трашчоткі,
І давай мяне мыць,
Прыгаворваючы:

«Мыем, мыем мы мурзілу,
Мыем, мыем камінара:
Ваксу, сажу і чарніла
Адмываем чыста з твару!
Будзе, будзе камінар
Аж блішчэць, як самавар!»

Тут падскочыла і мыла,
Уплялося ў валасах,
Вочы пенаю закрыла
І кусае, як асва.

Ад вяхоткі ашалелай
Я памчаўся, покуль цэлы,
А яна за мной, за мной
Па Садовай, па Сянной.

Я па вуліцы да саду,
А яна за мною ззаду
Усё імчыцца ды імчыцца
І кусае, як ваўчыца.

Аж насустрач мой харошы,
Мой любімы Кракадзіл.
Ён з Татошам і Какошай
Па прысадах тут хадзіў.

І вяхотку праглынуў —
Нават вокам не міргнуў.

Стихи детям на белорусском. Корней Чуковский, Мойдодыр

А пасля як зараве
на мяне,
Як затупае нагамі
на мяне:
«Лепш вярніся ты дахаты, —
кажа ён, —
Ды памый свой твар мурзаты, —
кажа ён, —
Бо, калі я налячу, —
кажа ён, —
Дык, як муху, растапчу!» —
кажа ён.

Тут я куляю памчаўся дамоў,
І прыбег я да Ўмывальніка зноў.

Мылам, мылам,
Мылам, мылам
Мыліць твар я свой пачаў,
Змыў і сажу, і чарніла,
І, як снег, бялюткі стаў.

І штаны мае тым часам
Скок у рукі мне адразу,
А за імі піражок
Кажа: «З’еш мяне, браток!»
А за ім і бутэрброд:
Прыляцеў — ды проста ў рот!

Тут і кніжкі прыскакалі,
І алоўкі у пенале
Заспявалі ад душы:
«Вось цяпер — чытай, пішы!»

Сам вялікі Умывальнік,
Найслаўнейшы Мыйдадзір,
Умывальнікаў Начальнік
І вяхотак Камандзір,
Навакол мяне танцуе,
У шчаку мяне цалуе,
На калені пасадзіў:

«Вось цяпер цябе люблю я,
Вось цяпер цябе хвалю я!
Бо нарэшце ты, мурзіла,
Мыйдадзіру дагадзіў».

Раніцою і увечар
Трэба чыста мыцца нам,
А мурзілам скажам гэтак:
«Сорам вам!
Сорам вам!»

Няхай жыве мыла духмянае,
І ручнікі ільняныя,
І грэбні густыя,
І шчоткі зубныя!

Дык будзем жа мыцца, купацца,
Плаваць, ныраць і куляцца
У ночвах, балеі, у ванне,
У лазні, ў рацэ, ў акіяне, —

Усюды няхай пагалоска ідзе:
— Вечная слава вадзе!

Карней Чукоўскі
Пераклад: Алесь Якімовіч

ужо 4 абмяркоўваюць Мыйдадзір — Карней Чукоўскі па-беларуску

Каментаваць Галя Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>