Усе рубрыкі

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка чацвёртая
Прыкметы пра лета на беларускай мове

Уся прырода для нашых продкаў была адухоўлена. Яна была запоўнена «розумам», «пачуццём» i «словам». У шопаце лiсця, завыванні ветру, плюсканні хваль, у крыку птушак, у мычаннi жывёл — нашы продкi чулi таямнiчую размову з нечым вельмi моцным i мудрым. Свет нашы продкi ўяўлялі сабе наступным чынам:
- Верхнi паверх «Правь», дзе па iх уяўленню жылi багi, якiя правiлi бачным i нябачным
светам. Яго знакам былi птушкi.
- Сярэднiм паверхам быў свет людзей «Явь» — наш матэрыальны свет, даступны чалавечаму розуму, аб’ектыўная рэальнасць. На гэтым паверсе мы i жывём, aб наступных можна толькi здагадвацца. Знакi нашага свету — гэта мядзведзь i воўк.
— І нарэшце — апошні падземны пласт старажытнай славянскай рэальнасці зваўся «Навь». Да гэтага свету людзі спрадвеку ставіліся, як мінімум з асцярогай. (Напэўна, многія з вас чулі выраз «Навьи чары», які дайшоў да нас са старажытнасці. Так кажуць, маючы на ўвазе насланнё, вядзьмарства, чары, якія напускаюць сутнасці іншасвету). «Навь» — гэта свет духаў і мерцвякоў, нябачны для людзей толькі па іх ўласнаму жаданню, які паказвае сябе чалавеку. Тым не меньш, па ўяўленні продкаў, у гэты пласт быцця жывому чалавеку можна было трапіць, напрыклад, праз студню. Знак падземнага свету — Змяя.

Сяргей Брандт, 05.07.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>